24 красавiка 2024, Серада, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакраты ў ЗША адхілілі новыя прапановы Трампа

1
Дэмакраты ў ЗША адхілілі новыя прапановы Трампа

«Шатдаўн» прадаўжаецца ўжо 30 дзён - гэта рэкордны тэрмін.

Дэмакраты ў ЗША адхілілі выказаныя напярэдадні вечарам прапановы прэзідэнта Дональда Трампа ў пытанні аб аднаўленні фінансавання федэральнага ўрада. Яны паабяцалі заблакаваць іх прыняцце ў Сенаце, на разгляд якога прапановы будуць вынесеныя, як чакаецца, на наступным тыдні, і ў Палаце прадстаўнікоў, паведамляе svoboda.org.

Трамп, дарэчы, прапанаваў трохгадовую юрыдычную абарону для так званых «летуценнікаў» - нелегальных мігрантаў, увезеных у ЗША ў дзіцячым узросце, і абарону для дэпартацыі для мігрантаў, у якіх заканчваецца тэрмін часовага прытулку на тэрыторыі краіны. У абмен на гэта ён просіць у Кангрэса больш за 5 мільярдаў даляраў на збудаванне агароджы на мяжы з Мексікай для прадухілення нелегальнай міграцыі. Прычым Трамп кажа ўжо не пра сцяну ўсцяж усёй мяжы, а пра бар'ер даўжынёй 370 кіламетраў.

Лідар дэмакратаў у Сенаце Чак Шумер, аднак, намагае на тым, што развязанне пытання аб легалізацыі «летуценнікаў» і іншых катэгорый мігрантаў павінна адбыцца цяпер, а не адкладацца на тры гады. Спікер жа Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі назвала прапановы Трампа «непрымальнымі». Дэмакраты гатовыя абмяркоўваць міграцыйную рэформу толькі пасля заканчэння так званага шатдаўна - частковага спынення фінансавання федэральнага ўрада. Пры гэтым яны катэгарычна супраць ключавога патрабавання Трампа - аб выдачы сродкаў на будаўніцтва «сцяны».

«Шатдаўн» прадаўжаецца ўжо 30 дзён - гэта рэкордны тэрмін. Праз тое, што дэмакраты не выдаюць сродкаў на сцяну, Кангрэс не можа ўзгадніць бюджэт, і шэраг федэральных устаноў не атрымлівае грошай з казначэйства. У выніку амаль 800 тысяч федэральных службоўцаў засталіся без заробку. Частка з іх адпраўленыя ў неаплачаныя адпачынкі, іншыя працуюць без заробку, яго выплацяць пасля сканчэння «шатдаўна». Праблемы з аплатай закранулі міністэрства ўнутранай бяспекі, транспарту, юстыцыі, Дзярждэпартамэнт ЗША і ФБР.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках