19 красавiка 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змітру Паліенку помсцяць за дзёрзкае графіці невядомага аўтара?

6
Змітру Паліенку помсцяць за дзёрзкае графіці невядомага аўтара?
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА

Актывіста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

У Менску 21 студзеня, былі затрыманыя некалькі актывістаў анархісцкага руху. Вядома, што сярод затрыманых - Зміцер Паліенка і Яўген Чуліцкі. Магчыма, распачатая крымінальная справа за нанясенне графіці паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці), паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Увесь учорашні дзень, як паведамляе ў сацыяльных сетках Марына Касінерава, затрыманыя правялі ў РУУС Заводскага раёна і следчым камітэце. Толькі ўвечары з'явілася інфармацыя, што яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Прыкладна а 10 гадзіне раніцы на кватэры ў Яўгена Чуліцкага ў прысутнасці ягонай маці прайшоў ператрус, які праводзілі чатыры супрацоўнікі следчых органаў. Былі канфіскаваныя ноўтбук і некалькі тэлефонаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 22 снежня мінулага года невядомыя нанеслі графіці «Менты убивают людей» на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў на вуліцы Ахоцкай.

Між тым, у тэлеграм-канале Хваля projekt. паведамляецца пра тое, што аднаму з анархістаў - Івану Камару ўдалося збегчы ад супрацоўнікаў міліцыі, якія чакалі яго каля дзвярэй пад'езда. Пакуль ягоны лёс невядомы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках