25 красавiка 2024, Чацвер, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшыя краіны для бюджэтнага падарожжа

4
Названы найлепшыя краіны для бюджэтнага падарожжа

Турысты змогуць зэканоміць да 20 адсоткаў ад свайго бюджэту.

Непал, Аргентына і ПАР - гэта самыя найлепшыя краіны для бюджэтных падарожжаў у 2019 годзе. Пра гэта заявілі экспэрты брытанскай кампаніі Trailfinders (пераклад - «Сегодня»).

На думку спецыялістаў, прычына поспеху вышэйзгаданых краін у тым, што турыстам падчас адпачынку атрымаецца добра зэканоміць на арэндзе жылля і транспарту. Сярод іншага адзначаецца, што ў 2019 годзе ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы будзе стабільна танная арэнда аўтамабіляў, а таксама нізкі курс паўднёваафрыканскай валюты (рэнда) у дачыненні да даляра і еўра.

Аргентына, у сваю чаргу, перспектыўная на турыстычным рынку праз скасаванне падатку на дададзеную вартасць пры аплаце аб'ектаў размяшчэння (гатэляў, хостэлаў. - Заўвага.) у гэтай краіне, гэта зроблена яе ўрадам у 2017 годзе: падарожнікі змогуць зэканоміць да 20 адсоткаў пры аплаце пражывання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках