20 красавiка 2024, Субота, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі брытанскіх міністраў гатовыя сысці ў адстаўку ў выпадку «жорсткага» Brexit

Дзясяткі брытанскіх міністраў гатовыя сысці ў адстаўку ў выпадку «жорсткага» Brexit

Палітыкі папярэдзілі дэпутатаў Кансэрватыўнай партыі.

Блізу 40 чальцоў урада гатовыя падаць у адстаўку на наступным тыдні, калі дэпутатам Кансэрватыўнай партыі, у якую яны ўваходзяць, будзе забаронена галасаваць за план, які прадугледжвае недапушчэнне Brexit без пагаднення.

Пра гэта паведамляе The Times.

Сярод тых, хто разглядае пытанне аб адстаўцы, міністры ўрада Тэрэзы Мэй, малодшыя міністры і памочнікі міністраў.

Міністарка ў пытаннях працы і пенсій Амбер Рад заявіла, што ўсе дэпутаты-кансерватары павінны мець права свабоднага галасавання што да падаўжэння Артыкула 50 - механізму, згодна з якім Брытанія выходзіць з Еўрапейскага Звязу.

Міністр у пытаннях бізнэсу Рычард Харынгтан учора пацвердзіў, што сыдзе ў адстаўку, калі ўрад будзе намагаць на Brexit без пагаднення.

Міністр культуры Марго Джэймс і міністр абароны Тобіяс Элвуд пакуль вызначаюць свае пазіцыі, але ўчора Элвуд напісаў у Twitter аб патрэбе падаўжэння артыкула 50.

Прэм'ер-міністарка ўчора заявіла ў парламенце, што яна не можа зняць з парадку дня сцэнар выхаду без пагаднення, бо прынятая альтэрнатыва яшчэ не з'явілася, і ЕЗ наўрад ці адкладзе дату выхаду Брытаніі без новага плана.

На мінулым тыдні брытанскі парламент адхіліў рэкорднай колькасцю галасоў пагадненне аб Brexit, пра які Тэрэза Мэй дамовілася ў Брусэлі.

21 студзеня прэм'ерка прадставіла новы план далейшых дзеянняў, але ён практычна не адрозніваецца ад яе папярэдніх прапаноў, за выключэннем некалькіх змен.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках