25 красавiка 2024, Чацвер, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Польшчы згодна з новымі правіламі: на мяжы зменшылі нормы

7
З Польшчы згодна з новымі правіламі: на мяжы зменшылі нормы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА CHARTER97.ORG

Калі ў пункце пропуску беларус перавысіў нормы, то за гэтую частку ён заплаціць мыту.

Колькі грошай можна выдаткаваць «на закупы», ці ўваходзіць у нормы алкаголь, што рабіць, калі вы першы раз за тры месяцы выехалі за мяжу, а вас не пусцілі, і як заплаціць за непадзельную бытавую тэхніку, распавялі «Вечернему Гродна» ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Ездзіш часцей, чым раз на тры месяцы, - вязі не больш за 20 кг на суму 300 еўраў

З 1 студзеня змяніліся нормы ўвозу тавару для асабістага карыстання з-за мяжы. Цяпер, калі перасякаеш мяжу раз на тры месяцы і радзей, то можна везці тавары на суму 500 еўраў і вагой не больш за 25 кг. Тыя, хто ездзіць у Еўропу часцей, можа правозіць праз мяжу рэчы на суму 300 еўраў і вагой 20 кг.

Калі ў пункце пропуску грамадзянін перавысіў нормы, то за гэтую частку ён заплаціць мыу. Яна разлічваецца так: 4 еўры за кожны кілаграм альбо 30% ад кошту перавышэння. Пры гэтым чалавек унясе большую суму, якая атрымаецца ў выніку разлікаў, а таксама даплаціць мытны збор сумай 10 рублёў.

Як заплацім за непадзельны тавар

Такія нормы выкарыстоўваюцца да непадзельных тавараў, вага якіх перасягае 35 кг. Напрыклад, калі перасякаеш мяжу першы раз за тры месяцы і правозіць духоўку за 600 еўра вагой 40 кг, то мыта 30% кошту складзе 180 еўра, а за вагу - 160 еўраў. Такім чынам, на мяжы давядзецца аддаць больш - 180 еўраў.

Што не ўваходзіць у нормы

Непадзельны тавар не ўваходзіць у норму бязмытнага ўвозу. То бок, калі быў за мяжой больш за тры месяцы таму, то разам з духоўкай (за якую заплаціў) можна везці 25 кг на суму 500 еўраў (калі гэта тавары для асабістага карыстання).

Важна адзначыць, што ў норму 300 еўраў і 20 кг не ўваходзяць алкагольныя напоі і піва.

Не пусцілі палякі - праезд не залічваецца

Калі грамадзянін выехаў у Польшчу першы раз за тры месяцы, але ў Кузніцы яго развярнулі назад, то ў наступны раз, нават калі ён паедзе за мяжу хоць на наступны дзень, беларускія мытнікі не будуць выкарыстоўваць да яго зменшаныя нормы 300 еўраў і 20 кг. Галоўнае перадаць супрацоўнікам мытні дэкларацыю з адзнакай «Пасля вяртання», запісаную ў графе для службовага карыстання, а таксама пашпарт (ці іншы дакумент) з адзнакай сумежнага боку аб адмове ва ўездзе грамадзяніну. У польскіх памежнікаў гэта, як правіла, ануляванне штампа.

Колькі чаго можна везці з-за мяжы ў залежнасці ад частаты паездак

Нехарчовыя тавары

Раз на 3 гады - па адзінцы наступных тавараў: газавыя альбо электрычныя пліты, кухонныя, варачныя панэлі, выцяжкі, кухонныя камбайны, мікрахвалёўкі, духоўкі, ванны, душавыя кабіны, ракавіны для сцёку вады, ракавіны для мыцця, бідэ, унітазы, зліўныя бачкі, лядоўні, маразільнікі, пасудамыйкі і пралкі, кавамашыны, швейныя машыны, воданагравальнікі, тэлевізары, кампутарныя маніторы з ВК-экранам, ноўтбукі/нэтбукі, планшэты, касілкі для газонаў (трымеры), пыласосы, бытавыя зварачныя апараты, электрагенератары ды інш.

Раз на 2 гады - да 4 новых летніх альбо зімовых шын або колаў з шынамі для легкавых аўтамабіляў, да 2 (або 3 пры наяўнасці вазка для матацыкла) шын або колаў для матацыклаў, мапедаў або мотаролераў. Аднак перавозчык павінен паказаць тэхпашпарт, які пацвярджае, што ў яго ёсць асабістае аўто ці матацыкл, а шыны прызначаныя менавіта для гэтага транспарту.

Дарэчы, б/у шыны асобна правозіць забаронена, а дазваляецца толькі ў камплекце з дыскамі.

Часцей чым раз на месяц - не больш за 3 адзінкі аднаго наймення, пры гэтым не больш за 5 найменняў тавараў. Напрыклад, тры пары абутку, тры курткі, тры кашулі, тры ўпакоўкі пральнага парашку, кожная вагой не больш за 5 кг.

Часцей чым раз на 7 каляндарных дзён - 1 адзінку 1 найменне. Напрыклад, адны нагавіцы.

Часцей чым раз на каляндарны дзень - толькі ўжываныя тавары, прадукты харчавання, неабходныя на час руху. Напрыклад, галаўны ўбор, куртка ці швэдар на выпадак халоднага надвор'я.

Прадукты харчавання

Раз на месяц і часцей - не больш за 10 кг прадуктаў харчавання.

Раз на 7 каляндарных дзён і болей - не больш за 5 кг прадуктаў харчавання, з іх алкагольных напояў і піва - не больш за 1 л для тых, хто перасякае мяжу РБ транспартам, 0,5 л - для тых, хто перасякае мяжу пешшу або на ровары.

Часцей чым раз на дзень - толькі на дарогу пры адсутнасці алкагольных напояў і піва.

Увозіць у Беларусь тры літры алкаголю можна не часцей чым раз на 8 дзён. Аднак калі ўвесь час кожныя восем дзён вазіць алкаголь па тры літры, то можна выклікаць падазрэнне мытнікаў, якія могуць расцаніць гэта як перасоўванне тавару для камерцыйных мэт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках