Даляр і еўра падаражэлі на таргах у Менску
- 22.01.2019, 14:09
- 9,333
Курс расейскага рубля не змяніўся.
На валютных таргах у Менску 22 студзеня даляр і еўра падаражэлі, а курс расейскай валюты не змяніўся.
Такая інфармацыя змешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр стаў даражэйшы на Br0,005 і складае Br2,1556 (на таргах 21 студзеня - Br2,1506 за $ 1).
Еўра падаражэла на Br0,0002 да Br2,4471 (21 студзеня - Br2,4469 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля застаўся на ранейшым узроўні - Br3,2401 за 100 расейскіх рублёў.