24 красавiка 2024, Серада, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тамара Патоцкая: Ва ўладаў няма адказу на пытанне, што будзе далей

4
Тамара Патоцкая: Ва ўладаў няма адказу на пытанне, што будзе далей
ФОТА: BNKNEWS.ORG

Людзям бракуе аб'ектыўнай інфармацыі.

Пра гэта прэс-службе БНК заявіла прадстаўніца БНК у Баранавічах Тамара Патоцкая.

- Мікалай Статкевіч - адзін з нямногіх лідараў апазіцыі, якія не здаліся дыктатару, не здрадзілі сваім ідэалам. Гэта годны прыклад для ўсіх людзей. Я часта кантактую і з актывістамі апазіцыі ў нашым горадзе, і - па працы - са звычайнымі людзьмі. Тыя, хто ведае Мікалая Статкевіча, падтрымліваюць яго праз асабістыя якасці. Ён - найбольш вядомы апазіцыйны палітык, і яго ведаюць з найлепшага боку.

Нам трэба будзе над многім працаваць, каб перамагчы на выбарах. Людзям бракуе аб'ектыўнай інфармацыі. Іх вельмі хвалюе рост коштаў, галеча, эканамічныя праблемы, «дармаедскі» дэкрэт. Людзі застаюцца без працы, не могуць уладкавацца на яе. Самае галоўнае пытанне, адказу на якое ва ўладаў няма - што будзе далей, - заявіла Тамара Патоцкая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках