Юлія Цімашэнка стала кандыдатам у прэзідэнты Украіны ад «Бацькаўшчыны»
90- 22.01.2019, 16:44
- 23,245
Выбары прэзідэнта ва Украіне пройдуць 31 сакавіка 2019 года.
З'езд партыі Усеўкраінскае аб'яднанне «Бацькаўшчына» вылучыў свайго лідара Юлію Цімашэнку кандыдатам у прэзідэнты, паведамляе карэспандэнт LIGA.net.
Пастанову абвясціў першы намеснік кіраўніка партыі «Бацькаўшчына» Іван Кірыленка. Цімашэнка паабяцала рэалізаваць сваю праграму ў росце эканомікі і зніжэнні тарыфаў.
Выбары прэзідэнта ва Украіне пройдуць 31 сакавіка 2019 года.