29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Яўсеенка: Мы працуем не дзеля працэсу, а дзеля выніку

Алесь Яўсеенка: Мы працуем не дзеля працэсу, а дзеля выніку
АЛЕСЬ ЯЎСЕЕНКА

Сітуацыя ў рэгіёнах адрозніваецца ад таго, што адбываецца ў Менску.

Пра гэта прэс-службе БНК заявіў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Гомелі Алесь Яўсеенка:

- Сітуацыя ў рэгіёнах адрозніваецца ад таго, што адбываецца ў Менску. Гэта тычыцца не толькі шырокіх слаёў грамадства, але і апазіцыі. Фактычна ўсе здаровыя рэгіянальныя структуры працуюць у БНК, бо цэнтральныя офісы партый даўно забыліся пра іх. Ім ужо не патрэбныя структуры ў іншых гарадах, акрамя Менску. Актывістаў у райцэнтрах пераследуюць, яны не могуць знайсці працу ў той час, як партыйныя лідары раз'язджаюць на іншамарках і нідзе не працуюць. Ім перамены не патрэбныя, бо большасць з іх нават рабочай спецыяльнасці не маюць. Што яны рабіць будуць, калі ўлада зменіцца?

У БНК усё ж усё па-іншаму, ніхто «пад сябе не грабе». Тут усе разумеюць ролю рэгіёнаў, у нас такога падзелу няма. Таму шараговыя партыйныя актывісты патрымаюць нас.

Аднак, нам трэба будзе шмат працаваць, развязваць арганізацыйныя пытанні, думаць над матэрыяльным забеспячэннем кампаніі, шукаць сродкі на ўлёткі, на правядзенне акцый. Наша сіла ў тым, што мы працуем не дзеля працэсу, як многія, а дзеля выніку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках