23 красавiка 2024, aўторак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка ўшанаваў памяць беларускага героя «Нябеснай сотні» Міхаіла Жызнеўскага

6
Пятро Парашэнка ўшанаваў памяць беларускага героя «Нябеснай сотні» Міхаіла Жызнеўскага
МІХАІЛ ЖЫЗНЕЎСКІ

Прэзідэнт Украіны ўсклаў кветкі да месца гібелі беларускага героя Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Кіраўнік дзяржавы з жонкай таксама ўшанавалі памяць загінулых герояў Рэвалюцыі Годнасці Міхаіла Жызнеўскага і Сяргея Нігаяна. Пятро і Марына Парашэнкі ўсклалі кветкі да памятных знакаў на месцы гібелі герояў.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ

У цырымоніі таксама ўзялі ўдзел кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны - міністр эканамічнага развіцця і гандлю Сцяпан Кубіў.

Нагадаем, куля снайпера абарвала жыццё беларуса 22 студзеня 2014 года. Міхаіл Жызнеўскі не дажыў 4 дні да свайго 26-годдзя, ён стаў другой ахвярай, забітай на Еўрамайдане ў Кіеве.

У Кіеве на вуліцы Грушэўскага ў лістападзе 2014 года адкрылі мемарыял Міхаілу Жызнеўскаму. У Беларусі ягоная магіла неаднаразова зазнавала акты вандалізму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках