19 красавiка 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоп самалёта ў РФ: з'явілася відэа штурму лайнера

17
Захоп самалёта ў РФ: з'явілася відэа штурму лайнера
СКРЫНШОТ З ВІДЭА

Пасажыр самалёта рэйса Сургут-Масква захапіў лайнер і патрабаваў ляцець у Афганістан.

Расейскія сілавікі затрымалі пасажыра самалёта рэйса Сургут-Масква, які захапіў лайнер і патрабаваў ляцець у Афганістан. Відэа штурму самалёта «Аэрафлота» апублікавалі ў Telegram-канале Mash.

Падчас затрымання захопніка «Боінга» сілавікі разрадзілі яго пісталет. Зброя ў злачынца была з самага пачатку, так кажа адзін з пасажыраў, які сядзеў на суседнім крэсле. Як яму ўдалося пранесці ствол на борт - пакуль незразумела, паведамляе inforesist.org.

СК распачаў крымінальную справу. Артыкул: згон паветранага судна, спалучаны з пагрозай прымянення гвалту.

«Наш сябар Павел быў п'яны, падчас палёту спрабаваў прарвацца ў кабіну пілота і крычаў, што ў яго пры сабе зброя. Пры гэтым мужчына сапраўды патрабаваў змяніць курс», - гаворыцца ў паведамленні.

Яшчэ адно відэа затрымання. Сілавікі ўжо ў салоне, яны крычаць, вяжуць захопніка, забіраюць у яго пісталет. У сярэдзіне аперацыі раздаецца спакойны голас камандзіра судна.

«Дамы і спадары. Неадкладна ўсім заняць свае месцы», - кажа ён.

Затрыманне зламысніка пасажыры суправадзілі апладысментамі. Праўда, яны дагэтуль не разумеюць, што адбылося на борце.

У Следчым камітэце РФ паведамілі, што захопнікам лайнера аказаўся раней судзімы за псаванне маёмасці жыхар Сургута. Ён знаходзіўся на борце «Боінга» ў стане алкагольнага ап'янення і пагражаючы, што ў яго ёсць зброя, паспрабаваў прарвацца ў кабіну пілотаў з патрабаваннем змяніць курс палёту.

На гэты момант расейскія следчыя шукаюць усе абставіны здарэння.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках