24 красавiка 2024, Серада, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянта, у чыім аўто нібыта павесіўся мужчына, павысілі ў званні

18
Міліцыянта, у чыім аўто нібыта павесіўся мужчына, павысілі ў званні
ФОТА: TUT.BY

На мінулым тыдні ўчастковы інспектар Яўген Додзь з Нясвіжскага раёна атрымаў пагоны старшага лейтэнанта.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Менавіта ў яго машыне, як паведамлялася раней, у пачатку снежня 2018 года знайшлі павешаным затрыманага Сяргея Абрамовіча.

Паводле папярэдняй версіі, 48-гадовы Абрамовіч павесіўся ў салоне міліцэйскага аўтамабіля на шнурку ад уласнага чаравіка. Канчатковай афіцыйнай версіі трагедыі дагэтуль няма. Праверкай займаецца Следчы камітэт.

Сястра нябожчыка Іна Русак распавяла журналістам, што ёй так і не далі копію тэксту медэкспертызы цела брата. Дазволілі толькі часткова паглядзець заключэнне. Відэазапіс з салона міліцэйскага аўтамабіля, дзе нібыта павесіўся яе брат, жанчыне таксама паглядзець не далі, хоць у матэрыялах справы ён ёсць.

Сам Яўген Додзь адмовіўся даваць журналістам каментары адносна смерці затрыманага і свайго павышэння ў званні. Ён прапанаваў звярнуцца за каментарамі да міліцэйскага начальства. Аднак кіраўнік Нясвіжскага РАУС Андрэй Петручэня таксама адмовіўся ад каментароў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках