16 красавiка 2024, aўторак, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампея: ЗША чакаюць, калі РФ зменіць паводзіны ў дачыненні да Украіны

3
Пампея: ЗША чакаюць, калі РФ зменіць паводзіны ў дачыненні да Украіны
МАЙК ПАМПЕЯ

Пра гэта Дзяржсакратар ЗША сказаў падчас тэлемосту перад удзельнікамі Міжнароднага эканамічнага форуму ў Давосе.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея заявіў, што ЗША чакаюць, калі РФ зменіць сваю замежную палітыку, у прыватнасці, у дачыненні да Украіны, паведамляе nv.ua.

Пра гэта ён сказаў падчас тэлемосту перад удзельнікамі Міжнароднага эканамічнага форуму ў Давосе.

«Мы чакаем, калі Расея пачне змяняць свае паводзіны - няхай гэта будзе паводзіны ва Украіне, або ў працы, якую яна правяла, каб паўплываць на выбары тут, у ЗША, паўплываць на выбары ва ўсім свеце», - сказаў ён, і адзначыў, што гэта не паводзіны краіны, якая хоча быць часткай міжнароднай супольнасці.

Са слоў Пампея, Расея і ЗША не асуджаныя быць вечнымі апанентамі, як гэта было ў гады «халоднай вайны», аднак улічваючы тое, што абодва бакі маюць магутны ядзерны арсенал, яны абавязаны мець зносіны, каб прадухіліць распаўсюд ядзернай зброі.

Пампея дадаў, што ЗША таксама чакаюць, калі Расея вернецца «да правільнага курсу дзеянняў», які прывядзе да «вяршэнства закона, парадку і свабоды».

«Калі яны зробяць гэта, я ўпэўнены, нашы краіны змогуць квітнець і развівацца разам. Мы не асуджаныя быць антаганістамі. Мы можам дасягнуць большага», - дадаў дзяржсакратар ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках