29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнту Зімбабвэ пагражае імпічмент

12
Прэзідэнту Зімбабвэ пагражае імпічмент
ЭМЕРСАН МНАНГАГВА
ФОТА: EPA

У краіне праходзяць масавыя пратэсты.

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва абяцаў адрэагаваць на жорсткія рэпрэсіі з боку сілаў бяспекі краіны супраць пратэстоўцаў. Між тым, прадстаўнікі ўладаў Зімбабвэ кажуць, што Мнангагва могуць абвясціць імпічмент.

Юрысты і актывісты кажуць, што сілавікі Зімбабвэ забілі не менш за дзесяць удзельнікаў пратэстаў, два дзясяткі былі параненыя і сотні арыштаваныя. Камісія правоў чалавека Зімбабвэ абвінаваціла сілы бяспекі ў сістэматычных катаваннях.

Эмерсан Мнангагва ў сваю чаргу заявіў, што гвалт з боку сілаў бяспекі «недапушчальны і з'яўляецца здрадай новаму Зімбабвэ». Ён абяцаў расследаваць здарэнне.

Прыхільнікі Эмерсана Мнангагва - дэпутата з кіроўнай партыі і былога міністра фінансаў - кажуць, што некаторыя чальцы ўрада хочуць абвясціць прэзідэнту імпічмент, паведамляе Reuters.

Нагадаем, 16-18 студзеня адбыўся афіцыйны візіт прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагва ў Беларусь. У Менску ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Эмерсон Мнангагва пачаў кіраваць Зімбабвэ пасля дзяржаўнага перавароту ў лістападзе 2017 года, калі з пасады прэзідэнта быў скінуты Робэрт Мугабэ, які ўзначальваў краіну 27 гадоў. На радзіме Мнангагва носіць мянушку «Кракадзіл», якую атрымаў у дыверсійным атрадзе «Кракадзілавая банда» Нацыянальнай Вызваленчай Арміі. Пад ягоным кіраўніцтвам партызаны забівалі каланістаў і гандлявалі зброяй. У 1965-ім годзе Мнангагва быў за крок ад смяротнага пакарання. Ва ўжо незалежным Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва быў адным з канструктараў рэжыму Мугабэ. Кіраваў спецслужбамі падчас шматтысячных этнічных чыстак. Потым - займаў крэсла міністра юстыцыі, фінансаў, абароны і, нарэшце, віцэ-прэзідэнта.

Пасля таго, як прэзідэнтам Зімбабвэ стаў Эмерсон Мнангагва, паміж Менскам і Харарэ істотна актывізаваліся стасункі. Так, у пачатку сакавіка 2018 года, краіну наведаў кіраўнік Кіравання справамі прэзідэнта Віктар Шэйман - ён падпісаў кантракты на суму блізу 58 млн USD, у тым ліку аб пастаўках беларускіх трактароў на 43 млн USD і тэхнікі для лясной гаспадаркі на 15 млн USD.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках