18 красавiка 2024, Чацвер, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Boeing правёў першыя выпрабаванні беспілотнага аэратаксі

6
Відэафакт: Boeing правёў першыя выпрабаванні беспілотнага аэратаксі
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Першае аэратаксі ад Boeing паспяхова прайшло выпрабаванні.

Карпарацыя Boeing паспяхова выпрабавала прататып самакіравальнага аэратаксі Boeing NeXt, паведамілі ў блогу кампаніі.

Аэратаксі змагло здзейсніць вертыкальны ўзлёт, завіснуць у паветры і паспяхова прызямліцца. На наступным этапе выпрабаванняў кампанія правядзе паўнавартасны палёт, паведамляе liga.net.

Boeing NeXt працуе на электрычнасці. Ён можа аўтаномна праляцець білзу 80 км. Даўжыня машыны складае блізу 9 м, шырыня - 8,5 м. Сістэма крылаў дазволіць прыладзе лётаць вертыкальна і гарызантальна. Але яе яшчэ трэба будзе пратэставаць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках