19 красавiка 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іванаўскім раёне вясковец ударыў нажом у жывот міліцыянта

У Іванаўскім раёне вясковец ударыў нажом у жывот міліцыянта

Вясковец даў супраціў патрулю з двух участковых.

Пры затрыманні п'янага вяскоўца міліцыянта паранілі нажом у жывот. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Паведамленне ў міліцыю паступіла ў сераду, 23 студзеня. У аператыўна-дзяжурную частку Іванаўскага РАУС патэлефанаваў жыхар вёскі Махро, які паведаміў пра тое, што ў яго доме п'яны аднавясковец зладзіў дэбош.

«На месца выбыў нарад у складзе двух участковых інспектараў міліцыі. Аднаго з іх правапарушальнік падчас затрымання параніў нажом у жывот. Супрацоўнік міліцыі дастаўлены ў цэнтральную раённую лякарню, ягонаму жыццю нічога не пагражае», - распавялі ў МУС.

57-гадовы вясковец затрыманы. Раней мужчына прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку, не жанаты, пражывае адзін, нідзе не працуе.

У дачыненні да нападніка распачатая крымінальная справа паводле п. 5 ч.2 арт. 147 КК Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання асобе ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці). Мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках