29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскія «жоўтыя камізэлькі» возьмуць удзел у выбарах у Еўрапарламент

1
Французскія «жоўтыя камізэлькі» возьмуць удзел у выбарах у Еўрапарламент

У групу кандыдатаў уваходзяць 10 чалавек.

Прадстаўнікі пратэстнага французскага руху «жоўтыя камізэлькі» абвясцілі аб планах выставіць кандыдатаў на выбарах у Еўрапейскі парламент, якія адбудуцца ў траўні.

Пра гэта паведамляе Euractiv.

У групу кандыдатаў уваходзяць 10 чалавек ва ўзросце ад 29 да 53 гадоў, сярод якіх - кіроўца пагрузчыка, хатняя гаспадыня і дырэктар у продажах.

Спіс узначаліць Інгрыд Левавазье, якая сама выхоўвае дваіх дзяцей і працуе сядзелкай у Нармандыі. Надоечы яна адхіліла прапанову стаць каментатарам тэлеканала BFM пасля атрымання пагроз ад іншых прадстаўнікоў «жоўтых камізэлек», якія ставяцца да вядучых медый з падазрэннем.

Прэс-сакратар групы Айк Шахінян заявіў, што агулам будуць прадстаўлены 79 кандыдатаў, а астатнія 69 будуць абраныя на ўнутраным галасаванні да сярэдзіны лютага.

Апублікаванае ў сераду апытанне паказала, што «жоўтыя камізэлькі», якія пачалі антыўрадавыя акцыі пратэсту ў сярэдзіне снежня, могуць атрымаць 13% галасоў на выбарах.

Сацыёлагі мяркуюць, што ўдзел «жоўтых камізэлек» у выбарах найперш можа адцягнуць галасы ў правай партыі Марын Ле Пэн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках