20 красавiка 2024, Субота, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі звычку, якая дапаможа дажыць да 90 гадоў

14
Навукоўцы назвалі звычку, якая дапаможа дажыць да 90 гадоў

Падоўжыць жыццё можна вельмі проста, кажуць экспэрты.

Навукоўцы з аддзела эпідэміялогіі медыцынскага цэнтра Універсітэта Маастрыхта ў Нідэрландах высветлілі, як фізічная актыўнасць жанчын уплывае на працягласць іх жыцця, піша «Сегодня».

Згодна з вынікамі даследавання, жанчыны, якія займаюцца фізічнай актыўнасцю цягам 30-60 хвілін на дзень, маюць на 21 адсотак больш шанцаў дажыць да 90 гадоў, чым тыя, якія маюць менш за 30 хвілін фізічных нагрузак на дзень. Акрамя таго, экспэрты ўстанавілі, што менавіта 60 хвілін - аптымальная колькасць часу, які жанчынам варта надаваць фізічнай актыўнасці.

Навукоўцы кажуць, што аналізавалі звесткі аб фізічнай актыўнасці, вазе і росце 120 тысяч мужчын і жанчын. Адпаведную інфармацыю яны атрымалі ў 1986 годзе ў рамках даследавання ў Нідэрландах. Пры гэтым пад фізічнай актыўнасцю разумеліся шпацыры з сабакам, садоўніцтва, заняткі спортам і язда на ровары.

Аўтары даследавання не ўлічвалі іншыя фактары, якія ўплываюць на працягласць жыцця жанчын - паленне або ўжыванне алкаголю, напрыклад. Аднак яны перакананыя, што іх звесткі дакладныя. «Улічваючы тое, што ў эксперыменце бралі ўдзел звыш 100 тысяч рэспандэнтаў, вынікі гэтага даследавання можна ўважаць абсалютна дакладнымі», - сцвярджаюць навукоўцы ў каментары для выдання Independent.

Навуковая праца даследчыкаў апублікаваная ў «Часопісе эпідэміялогіі і грамадскай аховы здароўя».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках