Фотафакт: Якімі смартфонамі карыстаюцца сусветныя лідары
15- 27.01.2019, 18:38
- 23,473
Сусветныя лідары часцяком карыстаюцца звычайнымі смартфонамі, але з надзейнай абаронай ад узлому.
Лідары сусветных краін паводле свайго статусу могуць дазволіць сабе значна больш за шараговага грамадзяніна: асабісты самалёт, браняваны аўтамабіль, дарагую вопратку і самы найлепшы сэрвіс, пра які многія могуць толькі марыць, піша «Сегодня».
У нашу эпоху мабільных прылад многія цікавяцца, якімі ж смартфонамі карыстаюцца прэзідэнты розных краін? Магчыма, у іх нейкія адмысловыя «прэзідэнцкія» смартфоны, сабраныя паводле апошняга слова тэхнікі або звычайныя мадэлі, як у звычайных людзей? Прапануем адказ у матэрыяле.
Дональд Трамп
Лідар Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп да таго, як стаў прэзідэнтам у 2017 годзе, карыстаўся цягам 5 гадоў Samsung Galaxy S III. Пасля інаўгурацыі Трампу на рэкамендацыю спецслужбаў давялося змяніць свой Galaxy S III на Apple iPhone, абсталяваны дадатковымі функцыямі абароны ад узлому і перахопу званкоў. Дакладная мадэль айфона не раскрываецца ў мэтах бяспекі.
Эмануэль Макрон
Прэзідэнт Францыі вельмі сур'ёзна ставіцца да ўласнай бяспекі, асабліва размоў. І нездарма, бо паводле апублікаванай інфармацыі Эдварда Сноўдэна, тэлефоны Жака Шырака і Нікаля Сарказі актыўна праслухоўвалі.
Эмануэль Макрон карыстаецца звышабароненым вайсковым крыптаграфічным мабільным тэлефонам Teorem вытворчасці абароннай кампаніі Thales. Акрамя таго, французскія выданні ў канцы 2017 года пісалі, што ў прэзідэнта таксама ёсць iPhone і Samsung Galaxy S7 edge са спецабаронай, якімі ён карыстаецца для асабістай сувязі.
Тэрэза Мэй
Брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй з паведамленняў СМІ нядаўна змяніла свой стары смартфон Blackberry на iPhone. Як паведамляе BBC, прэм'ер-міністр доўгі час выкарыстала гаджэтам канадскай кампаніі, але пасля таго, як Blackberry пасля рэзкага падзення продажаў спыніла выпуск смартфонаў і падала ліцэнзіі на выпуск прылад іншым кампаніям, Мэй змяніла свой звыклы гаджэт.
Ангела Мэркель
Пасля скандальнай інфармацыі WikiLeaks аб тым, што спецслужбы ЗША праслухоўваюць 125 мабільных нумароў высокапастаўленых чыноўнікаў Нямеччыны, былая федэральная канцлерка Ангела Мэркель у мэтах павышэння бяспекі перайшла з Nokia 6260 на Blackberry Z10 з дадатковымі функцыямі абароны ад падслухоўвання - смартфон змяшчае так званы крыптачып Secusmart для бяспечнага злучэння.