24 красавiка 2024, Серада, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску 12-гадовы школьнік скраў аўто настаўніка

8
У Бабруйску 12-гадовы школьнік скраў аўто настаўніка

Школьнік патлумачыў свой учынак тым, што яму было холадна ісці пешшу.

У Бабруйску 12-гадовы школьнік адпрасіўся ў бацькоў пайсці пакатацца пасля ўрокаў з горкі, а па шляху скраў аўто. Падрабязнасці паведамляе міліцыя рэгіёну.

Інцыдэнт адбыўся 21 студзеня. Peugeot без кіроўцы, але з уключаным запальваннем, 12-гадовы школьнік убачыў непадалёк ад сярэдняй школы №34, калі ішоў пакатацца з горкі. Дзіця села ў машыну і паехала, патлумачыўшы пазней, што ісці пешшу было халодна.

Да горкі, праўда, хлопец так і не даехаў, кінуў аўто на адной з вуліц горада. Там яго і знайшлі супрацоўнікі міліцыі. Як кажа малалетні парушальнік, вечарам ён збіраўся вярнуцца, каб адагнаць аўтамабіль на ранейшае месца.

Як высветлілася, Peugeot належыць настаўніку фізкультуры, да якога «гоншчык» хадзіў займацца гандболам. Выкладчык кажа, што прэтэнзій да вучня не мае.

У сувязі з тым, што крымінальная адказнасць паводле артыкула 214 КК Рэспублікі Беларусь (Згон транспартнага сродку) надыходзіць з 14-гадовага ўзросту, лёс «гоншчыка» гэтым разам вырашыць камісія спраў непаўналетніх. А пакуль мама будзе плаціць штраф за не першае крымінальнае свавольства сына - падлетак знаходзіцца на ўліку ў ІСН з 10 гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках