19 красавiка 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будзе выдадзеная энцыклапедыя пра Уладзіміра Караткевіча

У Беларусі будзе выдадзеная энцыклапедыя пра Уладзіміра Караткевіча
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ

Кніга пра беларускага класіка стане першай у серыі «Літаратары нашых сучаснікаў».

Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ўпершыню створыць энцыклапедыю пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, паведаміў журналістам дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч, піша БелТА.

«Уладзіміра Караткевіча шмат чытаюць нашы грамадзяне, асабліва моладзь, мы надумалі выдаць энцыклапедыю пра яго. Хутчэй за ўсё, яна стане пачаткам стварэння серыі персанальнай энцыклапедыі з працоўнай назвай «Літаратары нашых сучаснікаў». Бо місія нашага выдавецтва - на аснове нацыянальнага паказаць Беларусь, якая займае годнае месца ў свеце», - падкрэсліў дырэктар выдавецтва.

Ён таксама адзначыў, што ў мінулым годзе галоўным дасягненнем выдавецтва стала заканчэнне працы над трохтомнай персанальнай энцыклапедыяй «Янка Купала».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках