19 красавiка 2024, Пятніца, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla дала справаздачу пра рэкордную вытворчасць і знізіла кошты

11
Tesla дала справаздачу пра рэкордную вытворчасць і знізіла кошты
Фота: AP

Электрамабілі патаннелі на $2 тысячы.

Tesla дала справаздачу аб рэкорднай вытворчасці: у канца 2018 года вытворцу электрамабіляў удалося сабраць 86,5 тысяч аўто. Гэта на 8% больш, чым у папярэднім квартале, і складае абсалютны рэкорд для кампаніі, паведамляе РБК.

Асноўная частка выпушчаных кампаніяй аўтамабіляў - больш за 61 тысяча – пяціасабовыя седаны Tesla Model 3. Астатнія 25 тысяч прыпалі на больш старыя мадэлі - седан Tesla Model S і красовер Tesla Model X.

Вырасла не толькі вытворчасць, але і пастаўкі Tesla - да 90,7 тысяч аўтамабіляў (таксама рост на 8%). Агулам 2018 годзе кампанія паставіла на рынак 245 тысяч аўто - амаль столькі ж, колькі за ўсе папярэднія гады разам узятыя, падкрэсліваецца ў паведамленні.

Адначасова Tesla абвясціла аб зніжэнні коштаў усіх сваіх мадэляў на 2$ тысячы. На гэты крок кампанія пайшла, каб кампенсаваць скарачэнне ў ЗША федэральных падатковых ільгот для пакупнікоў электрамабіляў.

Аднак справаздачнасць кампаніі расчаравала інвестараў, адзначае Bloomberg.

Акцыі кампаніі на таргах у сераду падалі цягам таргоў больш як на 10%, да закрыцця падзенне склала 6,8%.

Апытаныя агенцтвам інвестыцыйныя аналітыкі адзначалі, што ад кампаніі чакалі больш высокіх паказчыкаў, асабліва на фоне намаганняў, зробленых кампаніяй для павелічэння вытворчасці.

Неспакой аналітыкаў выклікае палітыка значнага зніжэння кошту, якая можа быць растлумачаная як сігнал аб падзенні попыту на электрамабілі, а таксама магчымыя праблемы з рэалізацыяй ужо вырабленых аўто.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках