25 красавiка 2024, Чацвер, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшлі з друку гульнявыя карты «100 гадоў БНР»

4
Выйшлі з друку гульнявыя карты «100 гадоў БНР»

На картах змешчаны кароткія біяграфіі дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

У менскім выдавецтве “Тэхналогія” свет пабачылі сувенірныя карты для гульні “100 гадоў БНР”, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Аўтарамі ідэі з’яўляюцца Павел Бераговіч і Зміцер Карабач. Тэкст да картаў напісаў пісьменнік Уладзімір Арлоў А навуковым кансультантам выдання стаў гісторык Уладзімір Ляхоўскі.

Гульнёвыя карты выйшлі па-беларуску, а таксама па-ангельску і па-расейску. Пераклалі тэкст на ангельскую мову Вольга Калацкая на расейскую – Павел Бераговіч.

На картах адлюстраваны асобы, якія мелі дачыненне да Беларускай Народнай Рэспублікі, змешчаны іх кароткія біяграфіі.

Карты надрукаваныя на адмысловым картачным кардоне Burgo (Італія) з нутраным карбонавым слоем і пакрыццём Duplex Linen, якое стварае эфект паветранай падушкі. Гэтыя карты маюць самую высокую катэгорыю сярод кардонных картаў ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках