20 красавiка 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі прэзентаваў «Русскую песню»

7
Лявон Вольскі прэзентаваў «Русскую песню»
ЛЯВОН ВОЛЬСКІ

Музыка выпусціў кліп, дзе закранае тэму ўплыву расейскай тэлевізіі.

Лявон Вольскі выклаў трэці сінгл з новага альбома «Гравітацыя». Упершыню з пачатку 80-х артыст заспяваў па-расейску, паведамляе «Белсат».

«Песню я напісаў у 2013 годзе, яшчэ да пачатку падзей ва Украіне. На жаль, большая частка нашай краіны жыве ў чужой медыяпрасторы, цікавячыся больш зорнымі раманамі Пугачовай і Кіркорава, чым падзеямі ў Беларусі - было так тады, застаецца так і цяпер. Асабліва моцна на масы ўплывае тэлевізія - пра гэта кліп, які зняў рэжысёр Аляксандр Міцкевіч. Я ўжо гадоў 10-15 не гляджу ніякія каналы і вельмі гэтаму рады», - распавёў Лявон Вольскі.

Канцэртная прэзентацыя альбома «Гравітацыя» пройдзе 2 сакавіка ў Prime Hall. Квіткі коштам ад 40 рублёў можна набыць на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, а таксама ў касах. Даведка: (033) 661 14 32.

Новы альбом «Гравітацыя», які выйдзе найбліжэйшым часам, заканчвае трылогію, пачатую дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках