18 красавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус напісаў народны праект указа аб дарожным зборы

63
Беларус напісаў народны праект указа аб дарожным зборы
ФОТА: onliner.by

Аўтар праекта займаецца канструяваннем транспартных сродкаў і іх выпрабаваннямі.

Грамадскае абмеркаванне новага механізму выплаты так званага дарожнага збору закончылася. Чакана самай папулярным прапановай было ўключыць яго ў кошт паліва. Але ў гэтым выпадку непазбежна ўзнікалі б праблемы з тым, што сельгастэхніка, напрыклад, ад выплаты збору вызваленая. Яшчэ адным папулярным варыянтам стала падзённая аплата збору.

Адзін з чытачоў tut.by падышоў да праблемы сур'ёзна і нават склаў свой праект указа, які падмацаваў разлікамі, якія паказваюць, чаму гэта было б выгадна не толькі аўтамабілістам, але і скарбніцы.

Мікалай Маторанка займаецца канструяваннем адзінкавых транспартных сродкаў, іх выпрабаваннямі, атрыманнем допуску да дарожнага руху і добра знаёмы з тым, да якіх сітуацый прыводзіць цяперашні спосаб выплаты дарожнага збору.

- Чаму мы з калегамі ўзяліся за распрацоўку сваёй версіі ўказу? Ды проста ўжо не было сіл трываць. У людзей у вёсках ёсць грузавікі, на якіх яны выязджаюць пяць-шэсць разоў на год. А дарожны падатак - 20 базавых адзінак. І гэта толькі за дарогу! А яшчэ тэхагляд. Людзі, не вымаючы ключа, здаюць аўто ў металалом ў Расею. Я сабраў хлопцаў-тэхнароў і прапанаваў нешта зрабіць, - кажа Мікалай Маторанка.

Мікалай з калегамі правялі ўласнае даследаванне пра тое, якая частка насельніцтва выплачвае дарожны збор у цяперашнім выглядзе. Апытаўшы 386 чалавек за перыяд з лютага да красавіка мінулага года, Мікалай атрымаў цікавыя вынікі. У вёсках з насельніцтвам да тысячы жыхароў падатак плацяць 18-24% аўтаўладальнікаў, у райцэнтрах - 26-36%, у абласных гарадах - 32-40%, у Менску - 36-47%.

Новы праект указа, прапанаваны Мінфінам, прапануе мінімальны перыяд аплаты - адзін месяц, і зніжку, калі аплачваеш адразу за год. Мікалай Маторанка правёў апытанне аўтамабілістаў, абапіраючыся і на гэты варыянт. Колькасць тых, хто пагодзіцца аплачваць падатак на такіх умовах, вырасла прыкладна на 20-30%. Але гэтага таксама мала.

Падатак з выплатай падзённа

Мікалай Маторанка распрацаваў свой праект указа «Аб выплатах за ўдзел у дарожным руху», у якім плануе падзённую выплату дарожнага збору для аўтамабілістаў з дыферэнцыяцыяй у залежнасці ад поўнай масы аўтамабіля і прывязкай расцэнак да базавай адзінкі. Напрыклад, прапануюцца наступныя стаўкі аплаты дарожнага збору за дзень язды па дарогах:

легкавы аўтамабіль масай не больш за 1 тону - 0,01 БА;

легкавы аўтамабіль масай больш за 1 тону, але не больш за 2 тоны - 0,02 БА;

легкавы аўтамабіль масай больш за 2 тоны, але не больш за 3 тоны - 0,03 БА.

Максімальны перыяд, за які можна ўнесці плату, - 1 год.

Штрафныя санкцыі таксама прапісаны: 1 базавая адзінка за дзень удзелу ў дарожным руху без аплаты. Неабыякавы аўтамабіліст нават распрацаваў дарожны чэк, у якім пазначаны гадавы і дзённыя тарыфы, час дзеяння (колькасць дзн), сума аплаты, дзяржнумар аўтамабіля, звесткі ўладальніка і дата аплаты.

На задуму Мікалая, допуск да дарожнага руху можна будзе аплачваць даслоўна не ўстаючы з канапы, з дому. Трэба ехаць - аплаціў праз АРІП, аўтамабіль з'явіўся ў базе. Штрафаў можна не баяцца.

Па выніках апытання Мікалай Маторанка выснаваў, што пры такой схеме рэалізацыі дарожнага падатку яго будуць выплачваць да 97% аўтааматараў. І нават падлічыў, колькі прыкладна страчвае дзяржава ад нявыплаты дарожнага збору. У краіне цяпер зарэгістравана блізу 4,5 млн транспартных сродкаў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, больш за палову ездзяць без тэхагляду, гэта значыць і дарожны збор не плацяць. Мікалай вылічыў, што сярэдняя сума збору на адзін транспартны сродак - 97 даляраў. Калі ўзяць у разлік, што больш за два мільёны аўтаўладальнікаў яго не плаціць, то бюджэт недаатрымлівае 223 млн даляраў на год. Нават калі ўжыць найбольшую хібнасць 33%, усё адно атрымліваецца сума блізу 150 млн даляраў.

Уся праца была праведзена не для птушачкі. Мікалай Маторанка выслаў праект указа ў «палату прадстаўнікоў» і Міністэрства фінансаў. У «палаце» за ініцыятыву падзякавалі, а з Мінфіна аўтааматар і канструктар атрымаў адказ, што «абмяркоўваецца магчымасць надання плацельшчыкам права выплачваць дзяржаўны збор паводле заяўнага прынцыпу зыходзячы з планаванага перыяду ўдзелу ў дарожным руху (месяц, квартал, паўгода, год). Увядзенне «дзённага тарыфу» для выплаты дзяржаўнага збору за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ўважаем за немэтазгоднае».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках