29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як падвысіць імунітэт і працаздольнасць

Як падвысіць імунітэт і працаздольнасць
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Гэтыя сродкі эфектыўныя і даступныя кожнаму.

Народныя сродкі эфектыўныя і даступныя кожнаму. Выберыце той варыянт, які вам больш за ўсё спадабаўся. Атрымлівайце асалоду ад кожнага імгнення свайго жыцця, не марнуйце час і будзьце здаровыя, піша сайт orthodox.od.ua.

- 300 гр мёду трэба змяшаць з 50 гр грэцкіх арэхаў, здробненых блэндэрам. Затым дадаць сок, адціснуты з 3-х цытрын і 100 мл соку альясу. Гаючую сумесь прымаць тройчы на дзень за паўгадзінкі да ядзення. Доза для аднаго прыёму - 1 лыжачка.

- 100 гр інжыра трэба заліць 2-ма шклянкамі кіпню і варыце на слабым агні пасля закіпання 15 хвілін. Пасля настойвання на працягу 2-х гадзін сумесь працадзіць і піць па 100 мл перад кожным прыёмам ежы (3 разы на дзень).

- Журавінавы морс падорыць арганізму каштоўныя вітаміны і ўзбадзёрыць імунную сістэму. Трэба працерці 1 сталовую лыжку свежых журавін, засыпаць ягады цукрам і ўліць 200 мл кіпеню ці звычайнай запаранай чорнай гарбаты. Морс з журавін выдатна здаволіць смагу, здыме стомленасць, падвысіць настрой.

- Гарбата з лісцікаў парэчкі - каштоўны напой. Вазьміце 2 жменькі свежага парэчкавага лісця заліць 1 л кіпеню і настойваць 3 хвіліны. Затым разліць па кубках і дадаць трохі цукру і мёду для смаку. Кубак такой гаючаю гарбаты здыме стомленасць, ачысціць арганізм, падорыць бадзёрасць.

- Гаючае малако з фундуку. 100 г фундуку трэба крыху падпражыць на сухой патэльні і затым здрабніць да парашкападобнага стану. Заліць арэхі 0,5 л гарачага малака, трохі астудзіць і дадаць 2 сталовыя лыжкі натуральнага мёду і дробку ванілі. Пасля настойвання, праз 15 хвілін, змяшаць і выпіць невялікімі глыточкамі. Але не адразу, а цягам цэлага дня.

- Напой для даўгалецця і здароўя з бузіны. 1 сталовую лыжку сушанай бузіны трэба заліць 0,5 л вады і варыць 10 хвілін. Пасля таго, як астыне, працадзіць і дадаць крыху мёду, да прыкладу, 2 сталовыя лыжкі.

- Віно з мёдам і цыбуляй. Трэба змяшаць 150 г дробна нарэзанай цыбулі са 100 мл натуральнага мёду і ўліць 1 лыжку чырвонага сухога віна. Настойваць у шкляной ёмістасці цягам 2-х тыдняў і працадзіць. Затым прымаць гаючае віно па 5 сталовых лыжак на дзень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках