24 красавiка 2024, Серада, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП атрымаў першую перамогу ў новым годзе

2
Прафзвяз РЭП атрымаў першую перамогу ў новым годзе

У справе гомельскай лікёра-гарэлачнага завода незалежны прафзвяз давёў невінаватасць сваіх актывістаў.

4 студзеня суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Андрэй Цалуйка адмовіў гомельскаму ЛГЗ «Радамір» у спагнанні з былых кладаўшчыц прадпрыемства Валянціны Найдзёнавай і Наталлі Мельнікавай звыш 96 тысяч рублёў нястачы, піша praca-by.info. Інтарэсы адказніц у судзе прадстаўляў прававы інспектар прафзвязу РЭП Леанід Судаленка.

21 лістапада мінулага году Леанід Судаленка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў: «Жанчыны ўступілі ў РЭП, значыць знаходзяцца пад абаронай незалежнага прафзвязу, і мы зробім усё, каб давесці ў судзе іх невінаватасць».

Прафзвязны юрыст не памыліўся. Сёння суд разважыў, што пазоўнік не давёў віны матэрыяльна адказных кладаўшчыц, сябраў прафзвязу РЭП.

«У задавальненні пазоўных патрабаванняў ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір» да Найдзёнавай Валянціны і Мельнікавай Наталлі аб кампенсацыі шкоды, прычыненай работнікамі пры выкананні працоўных абавязкаў адмовіць», - такі вердыкт пастановы суда першай інстанцыі, якая яшчэ не ўвайшла ў законнае дзеянне пастановы ў гэтай рэзананснай справе.

Вядома, што паводле факту буйной нястачы прадпрыемства звярталася ў Следчы камітэт.

Гомельскі лікёра-гарэлачны завод недалічыўся прадукцыі на 265 тысяч рублёў.

Паводле прысуду суда Савецкага раёна Гомеля ад 13 верасня мінулага года адна з кладаўшчыц часткова кампенсавала 1 860 рублёў нястачы. У астатняй частцы крымінальная справа прыпыненая ў сувязі з не усталяваннем асоб, якія падлягаюць прыцягненню ў якасці абвінавачаных.

Нагадаем, Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір» выставіў у суд Цэнтральнага раёна горада пазоў аб спагнанні з трох кладаўшчыц нястачы гарэлкі на складзе на суму BYN 265 тысяч (звыш 130 тысяч $). І хаця суд прыцягнуў адказчыкамі ў справу ўвесь калектыў матэрыяльна адказных асоб (7 работнікаў склада), тым не менш, ён усклаў усю адказнасць на адну кладаўшчыцу, прыцягнутую ў мінулым годзе да крымінальнай адказнасці за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках