20 красавiка 2024, Субота, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гільдыя прадусараў ЗША абвясціла намінантаў на сваю прэмію

Гільдыя прадусараў ЗША абвясціла намінантаў на сваю прэмію
КАДР З ФІЛЬМА «ЗОРКА НАРАДЗІЛАСЯ»

«Зорка нарадзілася» і «Чорная пантэра» прэтэндуюць на перамогу ў галоўнай катэгорыі.

Фільм рэжысёра Брэдлі Купера «Зорка нарадзілася» са спявачкай Лэдзі Гагай у галоўнай ролі і кінакомікс «Чорная пантэра» Раяна Куглера ўвайшлі ў лік намінантаў на штогадовую прэмію Гільдыі прадусараў Амерыкі ў галоўнай катэгорыі - «Найлепшы фільм», гаворыцца на афіцыйным сайце ўзнагароды.

У ключавой намінацыі прадстаўленыя таксама фільмы «Чорны кланавец» Спайка Лі, «Вар'яцкі багатыя азіяты» Джона М. Чу, «Фаварытка» Ёргаса Ланцімаса, «Зялёная кніга» Піцера Фарэлі, харар «Ціхае месца» Джона Красінскі, «Рома» Альфонса Куарона, «Улада» Адама МакКея і «Багемская рапсодыя» Браяна Сiнгера.

У катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм» на перамогу прэтэндуюць стужка вытворчасці студыі Pixar «Суперсямейка 2», «Востраў сабак» Уэса Андэрсана, «Ральф супраць інтэрнэту», «Чалавек-павук: Праз сусветы і Грынч».

Найлепшымі драматычнымі серыяламі могуць прызнаць наступныя праекты: «Амерыканцы», «Лепш тэлефануйце Солу», «Аповед служанкі», «Озарк», «Гэта мы». Сярод камедыйных серыялаў прадэманстраваныя «Атланта», «Бары», «У найлепшым свеце», «Бляск» і «Дзіўная місіс Мейзел».

У катэгорыі «Найлепшы міні-серыял» у лік намінантаў трапілі тэлепраекты «Забойства Джані Версачэ: Амерыканская гісторыя злачынстваў», «Уцёкі з турмы Данемора», «Вострыя прадметы», «Раманавы», «Маньяк».

30-я штогадовая цырымонія ўручэння ўзнагарод Гільдыі прадусараў Амерыкі адбудзецца 19 студзеня ў Бэвэрлі-Хілз (штат Каліфорнія).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках