19 красавiка 2024, Пятніца, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія ўвяла падатак на выезд з краіны

9
Японія ўвяла падатак на выезд з краіны

Яго ўключаць у кошт авія- ці марскіх білетаў.

Японія з 7 студзеня ўвяла падатак на выезд з краіны, паведамляе агенцтва Xinhua.

Цяпер грамадзянам усіх краін, якія пакідаюць Японію морам або паветрам, трэба заплаціць падатак сумай тысячы ен (блізу $9).

Падатак будзе ўключаны ў кошт зваротнага квітка на самалёт ці судна разам з іншымі зборамі.

Не закране новаўвядзенне тых, хто робіць часовы прыпынак у Японіі і пакідае яе межы цягам 24 гадзін, а таксама дзяцей ва ўзросце да двух гадоў, паслоў замежных краін і дзяржаўных гасцей.

З падарожнікаў, якія набылі квіткі да 7 студзеня, падатак спаганяць не будуць.

Улады Японіі плануюць выдаткаваць сродкі, якія паступяць у скрабніцу, на развіццё інфраструктуры напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў у Токіё, якія пройдуць у 2020 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках