23 красавiка 2024, aўторак, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзед Мароз заклікаў берасцейцаў выйсці на плошчу пад паланез Агінскага

2
Дзед Мароз заклікаў берасцейцаў выйсці на плошчу пад паланез Агінскага

Як прайшла акцыя пратэсту напярэдадні Калядаў.

Удзень 6 студзеня на плошчы Леніна ў Берасці адбылося першае ў 2019 годзе кармленне галубоў на знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Яно вызначалася выступам Дзед Мароз, які разам са сваёй унучкай Снягуркай правёў для тых людзей на плошчы забаўляльную праграму, паведамляе «Брестская газета».

«Усё ўзгоднена з уладамі!» - неаднаразова нагадаў людзям актывіст Віталь Казак, які з другой спробы даехаў на плошчу Леніна для правядзення свайго мерапрыемства. Нагадаем, роўна тыдзень таму замест плошчы Леніна ён трапіў у наркалогію, куды яго даставіў супрацоўнік ДАІ для агляду.

Дзед Мароз праспяваў перад прысутнымі дзве песні, пагаварыў з імі на тэму завода, пацікавіўся, ці пісалі людзі чалабітныя наконт гэтага пытання, з дапамогай чароўнага посаха пачытаў думкі некаторых прысутных на плошчы.

Таксама ён паабяцаў, што 13 студзеня на гэтым жа месцы адбудзецца аналагічнае мерапрыемства і прасіў вывучыць да яго вакальную версію паланэза Агінскага ў выкананні беларускага ансамбля «Песняры».

«Будзем спяваць а капэла», - паабяцаў Дзед Мароз.

Пасля сустрэчы аўто, у якім ехаў Дзед Мароз, было спыненае супрацоўнікам ДАІ для праверкі дакументаў кіроўцы, аднак, як паведамілі відавочцы «Дзядуля і фурман былі цвярозыя, Дзед Мароз быў абураны і сказаў, што за гэты тэмпература найбліжэйшымі днямі панізіцца».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках