25 красавiка 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Беларускі рубель сур'ёзна здэвальваваўся

5
Эканаміст: Беларускі рубель сур'ёзна здэвальваваўся

Падваліны нашай эканомікі не мяняюцца.

Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба вылучыў тры падзеі ў эканамічным жыцці краіны ў 2018 годзе. Першая: змена кіраўніцтва ўрада і новыя надзеі беларусаў, што «стырно эканомікі павернуць у кірунку рэформаў», піша udf.by.

«Але пакуль, як бачым, нічога не адбылося», - адзначыў эканаміст.

Другой важнай падзеяй Барыс Жаліба назваў «даволі істотную дэвальвацыю беларускага рубля». На пачатак 2018 года курс у дачыненні да даляра складаў Br1,97, а праз год складае Br2,17.

Трэцяе важная падзея адбылася перад самым новым годам: абвастрэнне ў беларуска-расейскіх стасунках з нагоды кошту энэрганосьбітаў.

«Беларускае кіраўніцтва, прычым даволі катэгарычна (раней такога не рабілі), паставілі перад фактам: калі вы і далей жадаеце атрымліваць прэферэнцыі, давайце ўзнімаць узровень інтэграцыі аж да аб'яднання. Вядома, гэтыя тры падзеі не вельмі сімпатычныя, але пакуль наша жыццё такое», - канстатаваў Барыс Жаліба.

Эканаміст не чакае станоўчых змен у 2019 годзе.

«Падваліны нашай эканомікі не мяняюцца, няма руху ў бок змяншэння ролі дзяржавы, у кірунку рэформаў. Асобныя прагрэсіўныя дэкрэты, прынятыя больш за год таму, прыгожа выглядае на паперы, але праваўжывальная практыка пакідае жадаць лепшага. Што ж, будзем спадзявацца, што ў 2019-м горш не будзе. Будзем спадзявацца, што вонкавыя чыннікі будуць спрыяльнымі, што сусветныя цэны нашых асноўных экспартных пазіцый будуць добрыя, што Расея адмовіцца ад ультыматуму», - сказаў эканаміст.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках