19 красавiка 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заблакавалі пастаўку РФ самалётаў у Іран

12
ЗША заблакавалі пастаўку РФ самалётаў у Іран

Расея пазбавілася найбуйнейшага пакупніка Sukhoi Superjet.

CША заблакавалі ўгоду па продажы 40 самалётаў Sukhoi Superjet 100 у Іран, якая была найбуйнейшай у партфелі экспартных заказаў АТ «Грамадзянскія самалёты Сухога», піша finanz.ru.

Як паведамляе Forbes, Управа кантролю за замежнымі актывамі амерыканскага Мінфіна адмовілася выдаць экспартную ліцэнзію на продаж самалётаў, спасылаючыся на санкцыі супраць Тэгерана, якія ўвайшлі ў дзеянне ў лістападзе.

Дазвол на ўгоду быў неабходны, бо больш за 10% кампанентаў самалёта - першага грамадзянскага лайнера, створанага ў Расеі пасля развалу СССР, - маюць амерыканскае паходжанне.

«Аб пастаўшчык самалётаў цяпер і гаворкі быць не можа», - заявіў сакратар Асацыяцыі іранскіх авіякампаній Максуд Асадзі Самані<>/b.

Папярэдняе пагадненне аб продажы Ірану 40 SSJ100 было дасягнутае ў красавіку - расейскімі лайнерамі Тэгеран планаваў замяніць устарэлыя Boeing і Airbus, новыя пастаўкі якіх завіслі ў паветры праз санкцыі.

20 самалётаў планавала набыць Iran Air Tours, яшчэ 20 - Iran Air. Пры сярэднім кошце аднаго лайнера 50,5 млн даляраў агульная сума ўгоды, як чакалася, складзе 2 млрд даляраў.

Для «Грамадзянскіх самалётаў Сухога», якім за 10 гадоў вытворчасці SSJ100 так і не ўдалося выбрацца са страт, угода з Іранам абяцала доўгачаканы валютны прыбытак.

Акрамя Тэгерана, у 2018 годзе кампаніі ўдалося дамовіцца аб пастаўках у Манголію і Славенію. Зрэшты, абедзве ўгоды - са славенскай Adria Airways і мангольскай Aero Mongolia - на пачатак 2019 года мелі статус пагаднення аб намерах, без цвёрдага кантракту, які прадугледжвае пачатак аплаты.

У лістападзе, нагадаем, ад эксплуатацыі SSJ100 адмовілася бельгійская Brussels Airlines. Кампанія сутыкнулася з тэхнічнымі праблемамі і была вымушаная скасаваць рэйсы.

Чатыры cамалёты былі ўзятыя ёй у лізінг у ірландскай CityJet. Апошняя ў канцы снежня абвясціла, што можа цалкам адмовіцца ад эксплуатацыі расейскіх лайнераў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках