20 красавiка 2024, Субота, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматдзетная маці: Я была ў шоку ад атрыманага «ліста шчасця»

18
Шматдзетная маці: Я была ў шоку ад атрыманага «ліста шчасця»

Да шматдзетнай маці прыйшла класная кіраўніца ейных дзяцей.

Беспрацоўных у Беларусі шукаюць нават сярод шматдзетных мам з маленькімі дзецьмі.

Паведамленне пра ўключэнне Юліі Ганісеўскай у базу незанятых у эканоміцы прынеслі настаўнікі школы-сада №73. Жанчына распавяла «Белсату», што спачатку не зразумела, што адбываецца, бо спала з малодшай дачкой.

«Гэта была класная кіраўніца маіх дзяцей і ейная калега. Я была ў шоку, як і яны. Яны мне нічога не змаглі патлумачыць, толькі што ім далі заданне разнесці, а я павінна распісацца ў спісе «дармаедаў», які ў іх быў з сабой. Спіс быў доўгі. У школе канікулы, у настаўнікаў шмат іншай працы, а іх заганяюць насіць гэтыя паперкі ў маразы».

Юлія дадае, што прэтэнзій да настаўнікаў не мае і адмоўна ставіцца да рэакцыі ў інтэрнэце.

«Мой допіс пра настаўніцу выклікаў шмат адмоўнай рэакцыі, але ў мяне няма прэтэнзій да іх. Мне іх шкада. Гэта добра, што я адэкватная, але людзі розныя трапляюцца. Іх жа могуць збіць ці нешта яшчэ. Нават у паштальёна ёсць газавы балончык. Чаму да мяне не прыйшоў участковы або адміністрацыя? Знайшлі ахвярных казлоў».

Дзеянне дэкрэта на Юлію Ганісеўскую не распаўсюджваецца. У гомельскі чацвёра дзяцей, а малодшай дачцэ яшчэ не споўнілася сямі гадоў. У Юліі ёсць пасведчанне шматдзетнай маці ды іншыя адпаведныя дакументы, якія яна штогод абнаўляе. Жанчына не збіраецца зноўку збіраць дакументаў і несці іх у гарвыканкам.

«Мы маем пэўныя льготы пры аплаце некаторых камунальных паслуг як шматдзетная сям'я. Я нікуды не збіраюся ісці. Мяне яшчэ спыталі, чаму ў цэнтр занятасці не пайшла. Можа, яшчэ спытаюць, навошта я чатырох дзяцей нарадзіла? Буду паступаць згодна з прынцыпам прэзумпцыі невінаватасці. Хай яны спачатку давядуць, што я дармаед, а потым я ім пакажу довады».

8 студзеня «Белсат» паспрабуе звязацца з дырэктарам гомельскай школы - сада №73, каб высветліць сітуацыю з настаўнікамі, якіх прымушаюць разносіць «лісты шчасця».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках