19 красавiка 2024, Пятніца, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газпром пачаў пастаўкі газу ў Калінінград у абыход Беларусі

19
Газпром пачаў пастаўкі газу ў Калінінград у абыход Беларусі

Раней тэрмінал СПГ пазіцыянаваўся як рэзервовы варыянт газазабеспячэння рэгіёну.

Старшыня праўлення "Газпрома" Аляксей Мілер у момант запуску тэрмінала ў прыёме СПГ у Калінінградскай вобласці нечакана заявіў аб адначасовым спыненні транзіту газу ў заходні анклаў Расеі праз Беларусь і Літву праз газаправод Менск-Вільня-Коўна-Калінінград, паведамляе "Інтэрфакс".

"Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, на схеме можна цяпер бачыць, што цалкам адключаная сістэма паставак газу праз магістральны газаправод Менск-Вільня-Коўна-Калінінград, і газазабеспячэнне Калінінградскай вобласці ў існы момант цалкам ажыццяўляецца праз прыёмны марскі тэрмінал", - далажыў прэзідэнту РФ кіраўнік расейскай газавай кампаніі.

Раней тэрмінал СПГ пазіцыянаваўся як рэзервовы варыянт газазабеспячэння рэгіёну - на выпадак гіпатэтычных праблем з транзітам.

"Дзённая прадукцыйнасць тэрмінала цяпер складае 13,2 млн кубаметраў газу. Гадавая прадукцыйнасць тэрмінала такая, што яна дазваляе цалкам задавальняць і існыя, і перспектыўныя патрэбы ў газе Калінінградскай вобласці. "Газпром" паставіўся комплексна да забеспячэння бесперабойных газапаставак Калінінградскай вобласці, і мы будуем і развіваем Калінінградскае падземнае сховішча, і адначасова будуем у Ленінградскай вобласці ў раёне кампрэсарнай станцыі "Партовая", там, дзе бярэ свой старт газаправод "Паўночны струмень 1", завод звадкаванага газу, які будуецца спецыяльна для патрэбаў Калінінградскай вобласці", - нагадаў А. Мілер.

"Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, задача, якую вы ставілі - забяспечыць поўнае гарантаванае аўтаномнае газазабеспячэнне Калінінградскай вобласці з мора - выкананае", - сказаў старшыня праўлення "Газпрома".

У. Пуцін у сваю чаргу заявіў, што ў Калінінградзе пабудаванае ўнікальнае падземнае сховішча газу (ПСГ), якое пасля ўводу ў эксплуатацыю дазволіць забяспечыць стабільныя пастаўкі газу ў рэгіён у асенне-зімовы перыяд.

"Асабліва трэба адзначыць будаўніцтва калінінградскага падземнага сховішча газу. Гэта ўнікальнае ПСГ дасць магчымасць забяспечыць надзейныя і стабільныя пастаўкі газу для спажыўцоў у рэгіёне, перш за ўсё, у асенне-зімовы перыяд", - заявіў У. Пуцін у аўторак падчас цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю тэрмінала для прыёму газу і плывучай рэгазіфікацыйнай платформы паводле праекта "Газпрома".

Прэзідэнт адзначыў, што Калінінградская вобласць цалкам аўтаномная і можа развязваць усе задачы ў сферы энэргетыкі і спажывання электраэнэргіі. «Сістэма гатовая. Праходжанне асенне-зімовага перыяду пра гэта самым яскравым чынам гаворыць", - дадаў У. Пуцін.

У. Пуцін распавёў, што на гэты момант у вобласці ўведзеныя ў дзеянне дзве электрастанцыі, трэцяя будзе гатовая да ўводу ў першым квартале наступнага года. Са слоў прэзідэнта РФ, яшчэ адна будзе ўведзеная ў 2020 годзе.

"Такім чынам, у Калінінградзе будзе створанае 970 мегават дадатковай магутнасці. Гэта цалкам забяспечвае рост патрэб рэгіёну", - сказаў прэзідэнт РФ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках