29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы рэйтынг пашпартоў: Беларусь - на 66-м месцы

7
Новы рэйтынг пашпартоў: Беларусь - на 66-м месцы

Гэта найгоршы вынік сярод усіх суседзяў.

Наша краіна палепшыла сваю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Цяпер уладальнікі беларускіх пашпартоў могуць без візы наведаць 77 краін ва ўсім свеце, паведамляе «Белсат».

Кампанія Henley&Partners апублікавала 8 студзеня сусветны рэйтынг пашпартоў. У ім Беларусь займае 66-е месца. Грамадзяне нашай краіны маюць магчымасць без віз наведаць 77 краін ва ўсім свеце. Гэта найгоршы вынік сярод усіх суседзяў.

З суседніх з Беларуссю краін найлепшы рэйтынг маюць грамадзяне Літвы і Латвіі, якім віза не патрэбная для наведвання 180 краін (11-е месца ў свеце), а таксама Польшчы - 174 краіны і 15-е месца адпаведна. Украіна размясцілася на 41-м месцы (128 краін), Расея - на 48-м (119 краін).

Найлепшыя пазіцыі ў рэйтынгу Беларусь займала ў 2007-2008 гадах, калі яна была на 63-м месцы. Найгоршыя - у 2015-м - 78-е месца. Летась беларускі пашпарт займаў 68-ю пазіцыю, і такім чынам у абноўленым рэйтынгу ён палепшыў сваё становішча на дзве пазіцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках