28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС стварае сайт, на якім можна будзе правяраць штрафы з камер

4
МУС стварае сайт, на якім можна будзе правяраць штрафы з камер
Фота: onliner.by

Аўтаўладальнікі змогуць правяраць штрафы праз інтэрнэт.

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь выпадкова «прагаварылася» аб тым, што ствараецца адмысловы сайт, дзе аўтаўладальнікі змогуць азнаёміцца з парушэннямі, зафіксаванымі камерамі аўтаматычнай фіксацыі, піша abw.by.

Пасля працэдуры рэгістрацыі, зайшоўшы ў асабісты кабінет, яны змогуць знайсці не толькі інфармацыю аб наяўнасці або адсутнасці штрафу, але і дэталі: дзе было дапушчанае парушэнне, наколькі была перавышаная хуткасць (нагадаем, цяпер на сайце МУС даступныя толькі звесткі аб наяўнасці або адсутнасці штрафу).

Пра тое, што беларусы хутка змогуць правяраць свае штрафы праз інтэрнэт, МУС паведаміла ў адказе на электронны зварот групы грамадзян, створаны «паводле матываў» петыцыі. У канцы мінулага года ініцыятыўная група выступіла супраць таго, што «лісты шчасця» рассылаюцца выключна заказным лістом, які не заўсёды і не ўсе могуць атрымаць, што цягне за сабой непрыемныя наступствы.

У адказе міністэрства засмуціла тых, хто выступаў за рассылку паведамленняў простымі лістамі. Аднак, хочацца думаць, падбадзёрыла тых, хто аддае перавагу сучасным інтэрнэт-тэхналогіям. Праўда, калі дакладна з'явіцца сайт, не паведамляецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках