19 красавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці чакаць беларусам калядных маразоў?

2
Ці чакаць беларусам калядных маразоў?

Якім будзе надвор'е ў студзені.

У студзені тэмпература паветра будзе прыкладна на градус ніжэйшай за кліматычную норму. Пры гэтым у Беларусі прагназуюць традыцыйныя вадохрышчанскія маразы, піша tut.by.

- Калі норма тэмпературы для студзеня складала ад 3 да 6 градусаў марозу, то сёлета ў студзені мы прагназуем сярэднямесячную тэмпературу ў сярэднім на 1 градус ніжэйшую за норму і месцамі каля нормы, - распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі. - Вельмі цёплымі былі першыя дні студзеня, але ў сярэдзіне першай дэкады адбылося пахаладанне, і цяпер тэмпературны фон утрымліваецца ў сярэднім на 2-7 градусаў ніжэй за норму.

У пачатку другой дэкады месяца, у наступныя выхадныя, 12-13 студзеня, а таксама ў пачатку наступнага тыдня прагназуецца невялікае пацяпленне.

- Але, паводле папярэдняга прагнозу, зноў паніжэнне тэмпературы чакаецца бліжэй да канца другой дэкады. Так званыя вадохрышчанскія маразы мы сёлета таксама прагназуем. (Вадохрышча - 19 студзеня - Заўвага). Чакаецца, што больш, вядома, ва ўсходняй частцы Беларусі, але агулам паніжэнне тэмпературы адбудзецца па ўсёй тэрыторыі краіны. І канец студзеня сёлета прагназуецца таксама досыць прахалодным, з паніжаным тэмпературным фонам.

У Белгідрамеце адзначаюць, што ападкаў у студзені таксама будзе больш за кліматычную норму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках