23 красавiка 2024, aўторак, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец спыніў калону МАЗаў на чале з ДАІ, каб разабрацца, чаму яго аблілі брудам

17
Гарадзенец спыніў калону МАЗаў на чале з ДАІ, каб разабрацца, чаму яго аблілі брудам
ФОТА: AUTOGRODNO.BY

Пасля гэтага вахцёр у суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ прыйшоў да хлопца проста на экзамен.

Юрыя з Горадні 5 студзеня абліло хваляй бруднага снегу з-пад аднаго з МАЗаў, што чысціў вуліцу Курчатава ў Горадні. Хлопец спыніў калону на чале з ДАІ, каб разабрацца, чаму яго аблілі брудам, піша «АвтоГродно».

- Я ехаў на экзамен. Выйшаў на прыпынку «Завод аўтаагрэгатаў» і рушыў у бок універсітэта. Насустрач мне - караван МАЗаў у суправаджэнні Chrysler ДАІ. Гляджу: падталы бруд неяк высока падымаецца. Паліцы зроблены так, што снег адлятае досыць далёка. Я адышоў ад дарогі яшчэ далей (а тратуар у гэтым месцы знаходзіцца і так за метры два ад праезнай часткі): думаю, яшчэ туфлі абрызгае.

Юрый кажа, што ўздоўж дарогі былі прыпаркаваныя аўтамабілі, таму калона МАЗаў знаходзілася даволі далёка. Калі шэраг прыпаркаваных аўто скончыўся, калона зрушылася да краю дарогі.

- Раптам хваляй бруду мяне абліло з ног да галавы. Мала таго, сіла ўдару была такой, што я не выстаяў на нагах, упаў прама ў гурбу. Я сярэдняга целаскладу, 1.82 ростам, а ўявіце, была б мініяцюрная дзяўчына ці дзіця?.. Я спрабаваў услед махаць рукамі, але безвынікова.

Малады чалавек знерваваўся і вырашыў патэлефанаваць у 102, а сам тым часам пайшоў у бок універсітэцкага корпуса. Пакуль дазваніўся, падышоў да аднагрупнікаў, яны зрабілі фота.

- Гляджу, калона разгарнулася і едзе назад. Я да іх! Спыніў гэты караван - і рушыў адразу да аўтамабіля ДАІ. Зразумела, што засмучаны быў і злаваўся вельмі. Супрацоўнікі ДАІ паспагадалі. Мы яшчэ спрабавалі нешта праясніць, але так як былі заблакаваныя ўсе кірункі, ззаду ўжо стаў збірацца затор, а кіроўцы - сігналілі. Таму я пайшоў далей.

Маладзён датэлефанаваўся ў 102. Дзяўчына-аператар удакладніла, ці могуць яму патэлефанаваць па гэтым нумары тэлефона. Юрый адказаў, што так, але цяпер у яго будзе экзамен, таму на працягу нейкага часу ён будзе недаступны.

- У сярэдзіне экзамену ў кабінет заходзіць вахцёр у суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ. Высвятляецца, у мяне было прапушчана блізу 15 званкоў ад іх. Перш за ўсё спыталі нумар аўтамабіля, які мяне абліў брудам. Я раззлаваўся: «Вы мне прапануеце праводзіць вышуковае мерапрыемства?»

Пакуль хлопец напісаў даішнікам тлумачальную - і чакае развіцця падзей. Што б ні было ў выніку, Юрый верыць, што ўсё не дарма: «Спадзяюся, кіроўцы снегаўборачнай тэхнікі будуць больш уважлівыя да пешаходаў».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках