25 красавiка 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрыемствы далей гандлююць з «ДНР» і «ЛНР»

4
Беларускія прадпрыемствы далей гандлююць з «ДНР» і «ЛНР»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ТАСС

Журналісты знайшлі яшчэ адну схему.

Цягам ўсяго мінулага года беларускія тавары абходнымі шляхамі траплялі ў акупаваныя Расеяй Данецкую і Луганскую вобласці Украіны, паведамляе «Белсат». Гандаль паміж Беларуссю, «ДНР» і «ЛНР» трывае і цяпер. І гэта пры тым, што афіцыйны Кіеў ужо звяртаў увагу беларускага МЗС на магчымыя санкцыі для беларускіх кампаній за гандаль з Данецкам і Луганскам. Як працуе чарговая схема, разбіраліся журналісты

Кіроўцы-міжнароднікі на ўмовах ананімнасці пацвердзілі нам, што рэгулярна возяць тавары на акупаваную Расеяй тэрыторыю. У асноўным у «ДНР» і «ЛНР» паступаюць беларускія прадукты.

Праз спецыяльны сэрвіс для кіроўцаў lardi-trans.com можна вызначыць, наколькі часта з нашай краіны на захопленыя ўкраінскія тэрыторыі трапляюць тавары з Беларусі. Вядома, што тавары ў «ДНР» і «ЛНР» пастаўляе баранавіцкая птушкафабрыка «Дружба», Жабінкаўскі цукровы завод і берасцейскі лікёра-гарэлачны завод «Белалка».

Адзін з кіроўцаў распавёў журналістам наступнае: «Мае калегі рэгулярнага вазілі тавары ў Данецк і Луганск, спачатку гэта было выгадна, але паступова заробкі сталі падаць. А таксама сталі частымі выпадкі, калі заказчык не разлічваўся за тавар, самі разумееце, што чагосьці дамагчыся ў тых умовах, у якіх цяпер жыве Данбас, практычна немагчыма. Як правіла, тавар ішоў з падвойнымі дакументамі. Адны дакументы афармляліся да Растова, а потым там іх выкідалі, рабіліся новыя», - распавёў кіроўца.

Да прыкладу, у снежні 20 тон курыцы ў Данецк паставіла баранавіцкая фабрыка «Дружба», што відаць з вось гэтай замовы на скрыншоце.

Журналісты патэлефанавалі на прадпрыемства, дзе ім заявілі, што «Дружба» возіць тавары ва ўкраінскі Данецк і адмовіліся ад усіх далейшых каментароў. Але ўжо ў гэтым годзе «Дружба» шукае перавозчыка, які даставіць 40 тон курыцы ў іншы акупаваны ўкраінскі горад - у Макееўку. Аплату за дастаўку тавару ва ўкраінскую Макееўку абяцаюць у расейскіх рублях, каб даведацца больш падрабязную інфармацыю, трэба падаць платную заяўку на перавозку.

Таксама можна ўбачыць, што невядомая фірма шукае тры аўтамабілі для дастаўкі 60 тон прадуктаў харчавання ў Луганск з Жабінкі. Крыніца журналістаў сцвярджае, што 20 тон з гэтых 60-ці - цукар, які вырабляе Жабінкаўскі цукровы завод.

На прадпрыемстве адказваць на пытанні журналістаў адмовіліся. Не каментуе сваёй гандлёвай дзейнасці з «ДНР» і берасцейскі лікёра-гарэлачны завод «Белалка».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках