19 красавiка 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яшчэ не адзін прадпрымальнік закрыецца ў нашай краіне»

7
«Яшчэ не адзін прадпрымальнік закрыецца ў нашай краіне»
Фота: bymedia

І ніякія бравыя прамовы чыноўнікаў, дэкрэты аб лібералізацыі не выправяць сітуацыю.

Старшыня грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка распавёў, чаму яго калега Таццяна Іванюк прыняла пастанову закрыць ІП і больш не прадаваць беларускі тавар.

- Гэта звязанае з дзеяннямі супрацоўнікаў МУС, якія спынілі на дарозе і забралі тавар, парушыўшы частку працэсуальных нормаў, а менавіта не пералічылі яго адразу (хоць ІП патрабаваў гэтага), не выдалі ніякіх папер на рукі, не разабраліся ў дакументах і гэтак далей, - піша Анатоль Шумчанка ў Facebook. - Прадпрымальніца думае з'ехаць у Расею ці Польшчу. На гэта яе штурхнулі невыносныя ўмовы працы для бізнэсу ў нашай краіне. Напярэдадні выклікалі хуткую гэтай жанчыне - ціск быў 190 на 140, цяпер яна на бальнічным, але стан па-ранейшаму дрэнны.

Сёння раніцай я тэлефанаваў супрацоўнікам АБЭЗ і сказаў, што яны парушылі артыкулы закона і папрасіў іх вярнуць тавар без усялякіх умоваў. Але на гэта атрымаў адмову, а таксама сцвярджэнне, што яны дзейнічалі ў рамках закона і будуць афармляць, як яны палічаць патрэбным.

Я ўпэўнены, што гледзячы на гэтага ІП з Берасця, яшчэ не адзін прадпрымальнік закрыецца ў нашай краіне. І ніякія бравыя прамовы чыноўнікаў, дэкрэты аб лібералізацыі не выправяць сітуацыю, пакуль будзе такое стаўленне жаўнераў удачы на дарогах і не толькі, якія адным росчыркам пяра зводзяць на нішто разнастайныя добрыя пачынанні асобных чальцоў урада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках