19 красавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі чакаецца да -21°С

2
Заўтра ў Беларусі чакаецца да -21°С

У ноч з серады на чацвер беларусаў чакае сапраўдны мароз.

Тэмпература паветра пры праясненнях складзе 16-21 градус ніжэй за нуль. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

У чацвер - воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, 3-8 метраў у секунду. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -9... 15°С, пры праясненнях -16... 21°С, максімальная тэмпература ўдзень -7 ... 13°С.

МНС у моцныя маразы просіць захоўваць наступныя рэкамендацыі:

Па магчымасці не выходзіць на вуліцу ці абмежаваць час знаходжання на адкрытым паветры.

Апранацца трэба шматслойна, замест пальчатак насіць рукавіцы, выбіраць абутак на тоўстай падэшве.

Шчыльным шалікам можна прыкрываць нос і рот.

Не ўжывайце алкаголь і не паліце.

Перад выхадам на вуліцу нашмараваць тлустым крэмам не закрытыя адзеннем участкі цела.

З улікам складаных умоў надвор'я ДАІ рэкамендуе кіроўцам падрыхтаваць аўтамабілі да маразоў.

Перад паездкай варта загадзя праверыць тэхнічны стан аўтамабіля: у першую чаргу праверыць стан акумулятара, на працу якога негатыўна ўплывае мароз.

Таксама ў зімовы час варта карыстацца толькі якаснай шкламыйнай вадкасцю, якая не замярзае пры нізкіх тэмпературах.

Калі вас чакае далёкая паездка, не забудзьцеся ўзяць з сабой цёплыя рэчы і прадметы, якія змогуць дапамагчы вам у выпадках няспраўнасці аўтамабіля (трос, рыдлёўка, драты для «прыкурвання» аўтамабіля).

Каб не патрапіць у аварыю, варта строга выконваць правілы дарожнага руху і ўважліва ацэньваць метэаралагічныя ўмовы і стан дарожнага пакрыцця.

Нагадаем, што ўжо ў выхадныя дні ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія рухаюцца з Заходняй Еўропы, якія прынясуць ападкі, і маразы аслабеюць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках