29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Мальдзіс: Каліноўскі быў беларусам і паўсюдна падкрэсліваў сваю беларускасць

5
Адам Мальдзіс: Каліноўскі быў беларусам і паўсюдна падкрэсліваў сваю беларускасць
АДАМ МАЛЬДЗІС
ФОТА: «Радыё Свабода»

Казаў бы «польскі нацыяналіст» Кастусь Каліноўскі «Люблю Беларусь»?

Вядомы даследчык, прафесар Адам Мальдзіс мяркуе памылковымі выказванні асобных гісторыкаў, якія называюць Паўстанне 1863 г. польскім, а Кастуся Каліноўскага - польскім нацыяналістам. Пра гэта Мальдзіс распавёў у каментары «Еўрарадыё»:

«А «Мужыцкую праўду» ён выдаваў на якой мове? Чаму ж ён не выдаваў яе на польскай мове ў такім выпадку? Гэта я хачу спытаць у тых, хто называе Каліноўскага польскім нацыяналістам. Ён быў беларусам і паўсюдна падкрэсліваў сваю беларускасць. Але паколькі паўстанне пачалося адначасова і на тэрыторыі этнічна польскай, і на тэрыторыях этнічна літоўскай і беларускай, і трохі на тэрыторыі ўкраінскай, то паўстанне гэта было не польскім, а усеагульным, а сам Каліноўскі не быў польскім нацыяналістам, а беларускім! І на пытанне «каго любіш?» Адказваў «Люблю Беларусь».

Нагадаем, у абноўленых падручніках па беларускай літаратуры для 8-га класа паўстанне 1863-га года названае «Польскім паўстаннем пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках