28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Ціхім акіяне дрэйфуе cудна з тысячамі аўтамабіляў Nissan

3
Відэафакт: У Ціхім акіяне дрэйфуе cудна з тысячамі аўтамабіляў Nissan

На борце судна знаходзяцца 3804 аўто.

У Ціхім акіяне дрэйфуе вялікае судна з 3,5 тысячамі аўтамабіляў Nissan на борце, піша abw.by са спасылкай на Associated Press.

Адзначаецца, што ў канцы снежня на караблі Sincerity Ace даўжынёй 198 м адбыўся буйны пажар. Усе сябры экіпажа (21 чалавек) судна пакінулі. З тых часоў карабель рухаецца па плыні, ёсць інфармацыя, што ён працягвае гарэць.

16 маракоў удалося выратаваць, чацвярых ратавальнікі выявілі без прыкмет жыцця, аднаго дагэтуль шукаюць.

Судна месціць 5,2 тысячы аўтамабіляў, на борце знаходзяцца 3804 адзінкі легкавых аўто, з іх 3,5 тысячы - маркі Nissan.

«На гэты момант у нас няма інфармацыі пра стан аўтамабіляў. Мы перажываем за сябраў экіпажа і за бяспеку ратавальнікаў», - прыводзіць партал Automotive News словы прадстаўніка аўтаканцэрна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках