13 лiстапада 2019, Серада, 21:44
Добрая навіна
Рубрыкі

Спадары здраднікі, ваш час выйшаў

29
Спадары здраднікі, ваш час выйшаў
МАКСІМ ВІНЯРСКІ

Макей учора ўжо балюча нагадваў вужа на гарачай патэльні.

Стары міністр-КДБшнік нарэшце адрэагаваў на абвінавачванні ў здачы суверэнітэту краіны. Баяцца яны ўсё ж адказнасці за дзяржаўную здраду. Таму слізкі Макей з выдыганнем і віляннем распавядае журналістам, што пакуль размова ідзе толькі пра ўніфікацыю падатковага кодэксу, ды пра «ўзгадненне сельскагаспадарчай і прамысловай палітыкі». А адзіная валюта - гэта калі-небудзь, не цяпер. І ад стварэння наднацыянальных органаў яны, маўляў, пакуль адмовіліся. А можа, і не адмовіліся. Незразумела.

Усё гэта словаблудства, слізкія і расплывістыя фармулёўкі - у тым ліку таму, што яны бачаць: беларусы не хочуць паглынання і гатовыя з ім змагацца. Менавіта ў гэтым увагу спрабуюць адцягнуць, заяўляючы аб «не патрэбнай базе» і раздаючы інтэрв'ю пра «эканамічны характар» інтэграцыі.

Але спадары здраднікі, нас ужо не падманеш. Ваш час выйшаў. Пара вам адпаўзці ў бок ад кіравання краінай і чакаць там свайго канца. 25 гадоў дыктатуры і развалу дзяржавы - ваша заслуга. Пачынаючы з Лукашэнкі, і заканчваючы яго апошнімі суўдзельнікамі. Вас трэба мяняць усіх і цалкам. Больш да вас даверу няма нават у вашых былых прыхільнікаў. Так што прэч адсюль у адстаўку самі. Заўтра можа быць позна.

Максім Вінярскі, «Фэйсбук»