19 красавiка 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Церашкова: Нават дзеці разумеюць, што ў Беларусі шмат несправядлівасці

4
Алена Церашкова: Нават дзеці разумеюць, што ў Беларусі шмат несправядлівасці

Людзі шукаюць альтэрнатыву цяперашняй уладзе.

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Церашкова, якая бярэ ўдзел у парламенцкай кампаніі ў Каменнагорскай выбарчай акрузе №101, распавяла прэс-службе грамадзянскай кампаніі аб тым, як праходзіць этап збору подпісаў:

- На пікетах даволі весела. Цікава назіраць, калі людзі азіраюцца на мяне, глядзяць на фота на стэндзе, потым зноў на мяне, не адважваюцца падысці, але хочуць, у выніку падыходзяць, ставяць подпіс.

Ёсць людзі, якія спецыяльна ўжо ідуць з пашпартамі, каб паставіць свой подпіс у маю падтрымку. Вядома, сярод такіх людзей з пашпартамі сустракаюцца і тыя, каму даводзіцца тлумачыць, што я не належу да іх акругі, распавядаю дзе можна аддаць подпіс за кандыдата ад кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кажу людзям пра тое, што калі яны і не могуць аддаць за мяне свой подпіс, то маральная падтрымка таксама дужа важная.

Цікава размаўляць з моладдзю. Падыходзяць нават школьнікі, глядзяць, цікавяцца, задаюць пытанні. Дзеці падыходзяць, калі бачаць нацыянальную сімволіку, ім гэта падабаецца. Пацешна, калі падлеткі дзівяцца, што ў пікеце стаіць сам магчымы кандыдат, тады іх цікавасць разгараецца яшчэ больш. Я чую вельмі шмат пытанняў ад моладзі, ад зусім маладога пакалення, якім гадоў па 16. Нягледзячы на свой узрост, такія дзеці ўжо разумеюць, што ў нашай краіне вельмі шмат несправядлівасці, яны адчуваюць, што сітуацыя складваецца вельмі неспрыяльным чынам. У размове са мной яны шукаюць пытанні на многія адказы, якія іх хвалююць. У нас жа існуе меркаванне, што моладзь у нас апалітычная, дык вось, зыходзячы з таго, што я назіраю на этапе збору подпісаў, магу цалкам дакладна сказаць, што гэта не так.

Я фактычна за час збору подпісаў не сутыкалася з негатывам. Было дзесьці тры-чатыры такіх эксцэсаў, але ва ўсіх гэтых выпадках, завадатары былі моцна п'яныя. Хачу адзначыць, што ў гэтай сітуацыі, проста мінакі, проста людзі, якія ішлі па сваіх справах, заўсёды падыходзілі і адпраўлялі аматараў бутэлькі ўступіць у бурныя дэбаты куды далей. Адчуваецца, што людзі нас падтрымліваюць.

Я для сябе прыйшла да такой высновы, што ў нас ёсць актыўныя грамадзяне і пасіўныя. Назірала абодва бакі. Дык вось, з упэўненасцю магу сказаць, што 90% актыўнага насельніцтва добра ведаюць беларускую мову. Нават калі яны падыходзяць да мяне і пачынаюць на расейскай дыялог, то ўжо праз пару фраз проста перамыкаюцца на беларускую. Хай з нязначнымі маўленчымі памылкамі, хай і ўзгадваючы некаторыя словы, але на беларускай. 90% актыўных грамадзян гатовыя да пераходу на родную мову.

Незалежна ад этапаў парламенцкай кампаніі, наш выхад на вуліцы - гэта стратэгічна важная рэч, бо людзі цікавяцца, яны шукаюць для сябе нейкія арыенціры, і вельмі часта гэтыя арыенціры яны бачаць менавіта ў нас. Людзі хочуць бачыць альтэрнатыву, і мы даем ім такую магчымасць, калі стаім на пікетах у сваіх гарадах, на сваіх вуліцах. Я бачу, як мы даем людзям надзею.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках