19 красавiка 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: У ЗША ёсць узбраенне, якое ніхто нават уявіць сабе не можа

38
Трамп: У ЗША ёсць узбраенне, якое ніхто нават уявіць сабе не можа
ФОТА: JIM LO SCALZO / EPA

Не ўсе распрацаваныя Злучанымі Штатамі тэхналогіі дэманструюцца.

У Злучаных Штатаў ёсць сучасная зброя, пра якую мала хто ведае. Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 7 кастрычніка на адной з сустрэчаў, стэнаграму якой апублікавалі на сайце Белага дому, паведамляе gordonua.com.

"У нас цяпер распрацоўваецца неверагодная новая зброя. У нас ёсць зброя, у якую ніхто не можа паверыць... Некаторую мы паказваем, некаторую мы не паказваем", – сказаў Трамп.

Ён таксама адзначыў, што ЗША аднавілі сваё ядзернае ўзбраенне, а таксама будуюць падводныя лодкі, "пра якія ніхто не мог нават падумаць".

"Спадзяемся на Бога, што нам ніколі не давядзецца іх выкарыстоўваць", – падкрэсліў кіраўнік Белага дому.

У 2018 году ЗША выдаткавалі на вайсковыя патрэбы $ 643,3 млрд.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках