29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат ЗША прапанаваў двухпартыйны праект санкцый супраць Турцыі

2
Сенат ЗША прапанаваў двухпартыйны праект санкцый супраць Турцыі
ФОТА: UPSTATENYER

Сенатары рыхтуюць закон пра блакаванне ваеннага супрацоўніцтва з Анкарой.

Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм і сенатар-дэмакрат Крыс Ван Холен апублікавалі праект санкцый супраць Турцыі ў сувязі з яе ваеннай аперацыяй у Сірыі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Мяркуецца ўвесці санкцыі супраць найвышэйшых службовых асобаў, уключаючы прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, санкцыі за набыццё расейскай сістэмы СПА С-400 і візавыя абмежаванні. Акрамя гэтага, пад санкцыі могуць трапіць усе, хто ўзаемадзейнічае з Турцыяй у ваеннай сферы, таксама будзе прыпыненае ваеннае супрацоўніцтва ЗША і Турцыі і запытаная справаздача пра ўласныя актывы Эрдагана.

Грэм заявіў, што спадзяецца на "цвёрдую двухпартыйную падтрымку" і раскрытыкаваў адміністрацыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за пастанову вывесці з поўначы Сірыі амерыканскія войскі.

Учора прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвесціў пра пачатак ваеннай аперацыі "Мірная вясна" на тэрыторыі Сірыі. Ён заявіў, што аперацыя будзе накіраваная супраць сяброў Працоўнай партыі Курдыстана і ІД.

Турэцкія войскі пачалі наступ. Паведамлялася пра паветраныя ўдары па памежным горадзе Рас-аль-Айн.

Курды абвесцілі ўсеагульную мабілізацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках