29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі агучыў план «Б» датычна Данбаса

35
Зяленскі агучыў план «Б» датычна Данбаса
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Ва Украіны ёсць два сцэнары развіцця сітуацыі.

Ва Украіны ў сітуацыі з акупаванымі тэрыторыямі Данбаса ёсць план А і план Б.

Пра гэта 10 кастрычніка заявіў на прэс-канферэнцыі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе карэспандэнт выдання gordonua.com.

"Тая частка людзей, якія адчуваюць сябе ўкраінцамі, павінна ведаць, што мы іх не пакідаем, мы іх не кідаем, мы іх вернем разам з тэрыторыямі. Гэта наш план А. А план Б – усе, хто адчувае сябе ўкраінцамі, калі будзе доўгая-доўгая гісторыя, доўгі-доўгі шлях з вяртаннем тэрыторый, прыярытэтам усё роўна будуць людзі. Мы павінны ім забяспечыць (тады ўжо) магчымасць быць тут", – сказаў украінскага кіраўнік дзяржавы.

Паводле словаў Зяленскага, галоўнае, каб на жыхароў акупаваных тэрыторый не ўплывалі неўкраінскія СМІ, якія вяшчаюць там.

У 2014 годзе, адразу пасля анэксіі Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскім войскам і падтрыманымі Расеяй баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога. Афіцыйна РФ не прызнае свайго ўварвання ва Украіну, нягледзячы на дэманстраваныя Украінай факты і доказы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках