23 красавiка 2024, aўторак, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь забаранілі ўезд 1,1 мільёну замежнікаў

6
У Беларусь забаранілі ўезд 1,1 мільёну замежнікаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА BYMEDIA

Большую частку з іх уключыла ў спіс Расея.

У спіс замежнікаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, «уключаны 1 млн 142 тыс. інфармацый». Пра гэта апавёў, выступаючы ў «парламенце», намеснік міністра ўнутраных справаў Іван Падгурскі, паведамляе tut.by.

Іван Падгурскі прадстаўляў у парламенце змены ў закон, які рэгулюе спіс замежных грамадзянаў, якім уезд у Беларусь забаронены або непажаданы. Плануецца, што паводле новага закона адмоваў ва ўездзе стане менш.

Паводле словаў намесніка міністра, цяпер у гэты спіс «уключана 1 мільён 142 тысячы інфармацый». Большую частку ўключыла Расея. Больш за 138 тысячаў чалавек унеслі дзяржорганы Беларусі, у тым ліку КДБ – 15 тысячаў, Дзяржпамежкамітэт – 7 тысячаў. Цяпер у спісе знаходзіцца таксама 5 тысячаў чалавек, якія не аплацілі штрафы на тэрыторыі Беларусі. Калі запрацуе новы закон, яны змогуць уехаць на тэрыторыю Беларусі, атрымаўшы на мяжы патрабаванне пра аплату штрафу.

Усяго за 2018 год у Беларусь уехала 4,8 мільёна замежнікаў, выехала крыху больш за 5 мільёнаў. За паўгода 2019-га – больш за 2 мільёны ўехала, выехала – 2,4 мільёна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках