19 красавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўпаў ваенны самалёт Ан-12

У Расеі ўпаў ваенны самалёт Ан-12
Фота: e1.ru

Праз аварыю зачынілі аэрапорт у Екацерынбургу.

У аэрапорце Кальцова (Екацерынбург) адбылася няштатная пасадка паветранага судна, якое не з'яўляецца пасажырскім. Пра гэта РБК паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.

У Кальцове адзначылі, што праз інцыдэнт часова спынілі ўзлётна-пасадкавыя аперацыі. ТАСС у аэрапорце ўдакладнілі, што ён зачынены да 11:30 паводле маскоўскага часу.

«РІА Навіны» і ТАСС са спасылкай на крыніцы пішуць, што гаворка ідзе пра аварыйную пасадку ваенна-транспартнага Ан-12: у самалёта было пашкоджанае шасі. ТАСС піша, што на борце было больш за 10 чалавек, у выніку ніхто не пацярпеў. Паводле інфармацыі «РІА Навіны», у самалёце знаходзіліся 20 чалавек.

Мяркуючы з кадра з мясцінаў здарэння, які апублікавала Baza, самалёт сеў на пуза.

Пазней у прэс-службе Цэнтральнай ваеннай акругі (ЦВА) пацвердзілі, што прычынай аварыйнай пасадкі Ан-12 стаў нявыхад шасі, удакладняе «РІА Навіны».

РБК накіраваў запыты ў Мінабароны Расеі і ЦВА.

Фота: e1.ru
Фота: e1.ru

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках